У рэгіёне ў нядзелю, 26 лютага, святкуюць Масленіцу!

РЭГІЁН, Aўтар: Зоя ХРУЦКАЯ, 22.02.2012. 18:30

Друкаваць Камэнтарыi (0) Пераслаць на э-адрас

Ва ўсім рэгіёне, акрамя Ашмяншчыны, святкаваць Масленіцу будуць у нядзелю, 26 лютага. На Вілейшчыне ў гэты дзень можна будзе пакатацца на кані за 3 тысячы рублёў.

Праграма "Гуляй, Масленка!" пачнецца ў Маладзечне на пляцоўцы каля амфітэатра апоўдні. Паводле інфармацыйнага аддзела Палаца культуры, гасцей свята будуць чакаць традыцыйныя бліны, конкурсы з прызамі, тэатральна-гульнявое прадстаўленне.

На Вілейшыне Масленіцу адгуляюць у аграгарадку “Любань”. Як распавяла метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Верамей, пакатацца на кані можна будзе за тры тысячы рублёў (на леташніх “Дажынках” у Маладзечне пракат поні каштаваў 15 тысяч рублёў, дарослага каня − 20 тысяч).

Астравецкае свята таксама пачнецца апоўдні ў нядзелю ў лесапарку.

− Калі надвор’е дазволіць, будзе усё, што запланавана, − расказала дырэктар раённага цэнтра культуры Ірына Расамацкая. − Пракат канькоў і лыжаў, касцёр з пудзілам, латэрэя, лыжня і смачныя бліны!

У Смаргоні адзначаць пачнуць у 11 гадзін у гарадскім парку. Метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Тамара Сяменчанка расказала, што святкаванне будзе традыцыйным: гульні, спартыўныя спаборніцтвы, катанне на санках.

Паводле сайта Мядзельскага райвыканкама, мерапыемства пачнецца ў 12 гадзін на плошчы Шаранговіча. Гасцям свята абяцаюць  вясновыя пацешкі і загадкі скамарохаў, гульнявыя пляцоўкі і масленічныя прысмакі.

На Валожыншчыне на Масленіцу запрашаюць у вёску Манькаўшчына Яршэвіцкага сельсавета а 15 гадзіне. Начальнік аддзела культуры Вікенцій Адамовіч распавёў, што там будзе “як на любое народнае свята”.

А ў Ашмянах свята ўжо адгулялі на мінулым тыдні.

− У нас шмат католікоў, таму мы зладзілі яго да Вялікага паста, − патлумачыла дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Куст. − Выдатна пасвяткавалі ў мінулую нядзелю.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Паслаць каментарый


Яшчэ з гэтай рубрыкі

Забудова - Орша – 4:1. Аляксандр Працкевіч. Хет-трык
Трэба быць аптымістамі. Але прагназаваць вынік сустрэчы - дрэнная прыкмета. Каманда выязджае за пабедай. А...

Спорт - Маладзечна, 14.05.2012.6

Дажджы ў Маладзечне... Вул. Багдана Хмяльніцкага (відэа)
Паважаны рыгор,разуй вочы і паглядзі ўважліва вакол.Па ўсяму гораду стаянкі аналагічныя.Людзі прыязжаюць...

Відэа дня - Маладзечна, 17.05.2012.3

“Ды-джэінг – не проста захапленне, а праца на ўсё жыццё...”
отличные ребята! и на их выступлении не заскучаешь. реакция зала просто зашкаливает, сразу чувствуется, что...

Культура - Маладзечна, 17.05.2012.1

Што такое ПЕТУНІЯ:)?
Гэта імя мачахі Гары Потэра, вось.

Грамадства - Сусвет, 17.05.2012.2

Галасаванне

Што такое ПЕТУНІЯ?

Імя жанчыны
Кветка
Моцны спіртны напой
Птушка. Атрад качыных
Мне па барабану
Вынікі|Усе галасаванні


Kурсы валют

EUR 10400

USD 8210

RUB 261.5

Гараскоп

Гараскоп на 4-10 мая

Калі вы хочаце задаць якое-небудзь пытанне аўтарцы гараскопа Марыі Урбановіч, пішыце ў рэдакцыю. Персанальных гараскопаў Марыя Урбановіч не складае.

 

Авен. Агрэсіўнасць і няправільная ацэнка сітуацыі могуць прывесці да ўскладненняў на рабоце ці ў асабістым жыцці. Старайцеся паводзіць сябе настолькі разважна, наколькі гэта наогул магчыма.


Усе знакі задыяка

АРХІЎ
Чытай нас на Twitter
Follow rhby on Twitter
Мы ў сацыяльных сетках