“Ракуцёўскае лета”
Маладзечна, Aўтар: Надзея СТАНКЕВІЧ, 4.08.2009. 10:27
Адкрыла свята намесніца старшыні Маладзечанскага райвыканкама Людміла Канановіч. Перад аўдыторыяй, якая сабралася ля Максімавай крынічкі, выступілі сучасныя беларускія паэты, барды, моладзевыя гурткі. У гэты дзень чыталі вершы Віктар Шніп, Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк.
Бард Эдуард Акулін спяваў песні, прысвечаныя Максіму Багдановічу. Выступіў гурт "Дзівасіл" з кампазіцыямі "Стара мясца", "Куды едзеш, Рамане?". Прыехала на свята і сваячка вядомага паэта Вольга Дашкоўская. Як яна сказала, Максім Багдановіч для яе блізкі чалавек з трагічным лёсам.
Гурт-праект "Дзівасіл" на свяце песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета" падчас выканання песні "Куды едзеш, Рамане?"

RSS
Паслаць каментарый