Стыхія спорту не зашкодзіць

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 14.10.2009. 12:46

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Гульня Беларусь - Албанія пачынаецца ў 14 гадзін, а ў 12 снег з газона стадыёна прыбіралі салдаты мясцовай вайсковай часці.

Матч Беларусь - Албанія мог прайсці без табло.

Без табло магла праходзіць гульня адборачнага цыкла Чэмпіянату Еўропы па футболе сярод моладзевых зборных каманд Албаніі і Беларусі ў Маладзечне 14 кастрычніка. Напярэдадні ноччу падчас стыхіі на табло абрынуліся тры вялікія галіны таполі, што стаіць побач за агароджай стадыёна.

Табло перад міжнародным матчам, нягледзечы на падзенне на яго дрэва, запрацавала.

Першы сур'ёзны сёлета снег на стадыёне. Укатчык ведае сваю працу - паверхня поля павінна быць роўнай.

Без лапаты - нікуды!

Стражы аховы парадку. Ці толькі стыхія іх хвалюе?

Па словах начальніка гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслава Грыня, яго супрацоўнікі ад самай раніцы распілавалі галіны, а пасля работнікі “Камунальніка” вывезлі іх ад стадыёна.

Дырэктар спартыўнай арэны Аляксей Язневіч паведаміў “РГ”, што здарэнне не нанесла шкоды табло. Зрэшты, каб гэта і адбылося, гульня б усё адно прайшла. У гэтым запэўніў наша выданне начальнік міжнароднага ўпраўлення Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Вараб’ёў.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.

Вынікі матча.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Хорошая статья,интересно конечно прочесть о нестандартно мыслящих людях:)В наше время слишком много...

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.7

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Космач у Пінску, Корсак пакуль нідзе
Прывітанне, Дзьмухавец! Нешта даўно вас не было чуваць. Зянько нават засумаваў.(:-( Прымаюцца ўсе Вашыя...

Сектар спорту - Маладзечна, 23.02.2010.8

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4003.15

USD 2950

RUB 99.24

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка