У рэгіёне пачалі прышчапляць ад грыпу
рэгіён,рэгіён, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 27.10.2009. 15:52
Па словах доктара-эпідэміёлага Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Надзеі Батурэвіч, Маладзечанскі раён атрымаў тры віды вакцыны: за кошт сродкаў мясцовага бюджэту – французскай вытворчасці, за кошт рэспубліканскага бюджэту – расійскай (для дарослых) і бельгійскай (для дзяцей).
Прышчэпкі робяць у паліклініках горада і амбулаторыях на раёне. Бясплатна іх могуць атрымаць прадстаўнікі “групы рызыкі”: медыцынскія работнікі, людзі старэйшыя за 65 гадоў, дашкольнікі ад 6-месячнага ўзросту і школьнікі, людзі з хранічнымі захворваннямі нырак, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, эндакрыннай сістэмаў і імунадэфіцытам.
Медыкі плануюць прышчапіць 15050 чалавек у горадзе і раёне: Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе рабіць прышчэпкі не менш чым 20% насельніцтва.
У Вілейцы і Мядзеле вакцыну супраць грыпу атрымалі і распачалі вакцынацыю 23 кастрычніка. У Ашмянах і Астраўцы – з 26 кастрычніка, у Смаргоні – з 29 кастрычніка. Валожынская цэнтральная бальніца пачала бясплатную вакцынацыю з 16 кастрычніка.
Святлана ЦІШКО.
RSS
Каментары
Зоя Справядлівая
(27.10.2009 23:20)
Ад Івана да Ягора: Вышэй попу, ж...пу ўгору! Мы загонім вам вакцыну, У азадак, ды не ў спіну. Выдатная фотаілюстрацыя!
воўк
(3.11.2009 13:06)
А вакцыны гэтыя ад простага грыпу ці ад "свіннога"? ці яны не адрозьніваюцца? Адкажыце, калі ласка
Lisa
(9.11.2009 12:19)
Вы ж ведаеце, што свінога грыпу ў нас няма, як не было доўгі час крызісу, а яшчэ раней сэксу. :) Наколькі я ведаю, свіны грып = грып тыпу "А", але моцна зменены, таму ад яго ў нас няма імунітэту, таму ён такі высокапатагенны.
Lisa
(9.11.2009 16:55)
Калі верыць Вести.ру, то: "В 2009 году произошла вспышка нового штамма вируса, которую сразу назвали "свиным гриппом". Она была вызвана вирусом подтипа H1N1, который генетически больше всего похож именно на вирус свиного гриппа. Вирусы этого штамма передаются от человека к человеку и вызывают заболевания с обычными для гриппа симптомами. Однако к настоящему свиному гриппу напугавшая многих эпидемия отношения не имеет: ни одна свинья не заболела этой болезнью в последние недели, когда в СМИ началась истерия по поводу эпидемии "свиного гриппа" среди людей. Считается, что название "свиной грипп" заболевание получило с легкой руки газетчиков. В последнее время для обозначения заболевания стало использоваться название "новый грипп". Симптомы свиного гриппа не отличаются от симптомов обычного гриппа. Это головная боль, повышенная температура, озноб, слабость в теле, кашель, ангина, насморк, боли в мышцах, ломота в суставах, нередко - рвота и расстройство желудка. Пандемия "нового гриппа", как и "обычного", может быть опасна. Однако ежегодно гриппом на планете болеют до 10 миллионов человек, полмиллиона умирают. В России ежегодно погибают от гриппа тысячи человек. Многие врачи считают, что в данном случае страшнее не сама болезнь, а паника. Между тем, именно паническими выглядят сообщения СМИ о распространении "свиного гриппа". А аудитория, которую старательно пугают журналисты, вспоминает недавние вспышки "птичьего гриппа" и "коровьего бешенства", которые тоже называли крайне опасными для человечества. Однако серьезных последствий для человека в планетарном масштабе они не имели, и все "ужасы" происходили скорее на страницах бумажных СМИ, веб-сайтах и телевизионных экранах". Прабачце за доўгі пост.
Святлана Цішко
(9.11.2009 17:02)
Як патлумачылі нашы медыкі, сёлетняя вакцына прызначаная для засцярогі ад двух тыпаў грыпу - А і В.
Паслаць камэнтар