З успамінаў ветэрана АК Юзафа Грыньчука

Ашмяны, Aўтар: Аляксандр МАНЦЭВІЧ, 3.11.2009. 11:29

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

"Ваяваць та я з нікім не ваяваў. Толька помню… Невялікая вёсачка Куцевічы. Гэта каля Барун. З Ашмян едучы на Баруны. І там стаялі літоўскія. Аддзел міліцыі, як ён там не помню называўся. Мы напалі і раззбраялі іх. Яны не адбіваліся. Усё злажылі аруж'я"!.

Аповяд  Юзафа Грыньчука, 1922 г.н., вёска Зарэчча Ашмянскага раёна. Запісана 17 красавіка 2009 года

Аб прыёме ветэранаў у консульстве


У кансульстве зал велькі-велькі. Праз увесь зал паставілі сталы. Чаго там толька не было. Чаго там толькі не было на сталох. Водка там у бутылках не стаяла. Але ў румачках во так во. Водка, віно, напіткі. Закускі ўсякія. І тры велькія-велькія сталы.

Кругом залы крэслы. Пасадзілі ўсіх.

Потым прыйшла аркестр, хур. Песні спявалі набожныя. Аркестр цудне граў. Ну а потым нам давалі падаркі. Таксама ў такіх во мяшэчках. І каробкі шакаладаў, і канфеткі. Я ўжо і не помню. Многа чаго давалі падаркаў гэтых. Каждаму адзінакава.

Ну гэта нас часта там склікаюць, ветэранаў. Бо я быў у Арміі Краёвай. Пра гэта ж пішацца і ў вашай газеце. І ў цілівізары паказваюць.

Ну а я... Былі ж... Перад вайной... Вы, канечне ж, не помніце. Нашы церыторыі ўсе былі пад Польшчай. І ўсе мы, меснае насяленіе, вот як у нас во Ашмянскі пояс быў. Чуствавалісь што палякі. Я сам сябе і цяпер... Я еслі што думаю, то мой родны язык – польскі. Я ж пісаў сціхатварэнне, каторае чыталі ў польскім радыё. І ў польскай прэсе.

Цяпер ужо мала... Не пішу. Не магу... Дык па-польску. Па-беларуску пробаваў. Не пісаў. Не палучаецца. А й то!

Дэрэвнэ. Дзераўная. Налібокі


Я жыў ў вёсца Кушляны. Бо я ўжо ў трэцім мейсцы жыву. Радзіўся я мястэчка Дэрэвнэ, вёска Нівнэ. Гэта Налібоцкая пушча. Там у вайну ўсё дашчэнтне было спалена і людзі уністожаныя. Па вайне адбудоўліваліся. Быў я пары разы там.

Дэрэвнэ. Дзераўная. Налібокі радам, Рубяжэвічы і Хатова. У Хатове касцёл, у Налібоках, і там тэж. Усе... Усе, праваслаўных не было. Католікі былі. І ўсе разгаваравалі ... Ну, я прымерна меў сёмы год. Я там радзіўся. Меў сёмы год, тата пасадзіў нас на воз усіх і прывёз на сваю родзіну ў Кушляны. Гэта нейкіх сто пейсят кілометраў. Чэраз Івенец, Валожын ехалі, на Крэва. І з Крэва ў Кушляны.

А Крэва чатЫрнаццаць кілометраў ад наз, ад Кушлян было. І там тэж найболей па-польску разгаварвалі. Я быў яшчэ малы, але надта здольны хлопец быў. Так вучыўся! Былі старэйшыя маміны браты. Адзін можа на гадоў дзесяць, другі, можа, на гадоў шэсць. Яны ў школу хадзілі. А я малы быў. Дык я ад іх кніжкі пабяру як яны дзе выйдуць і ўкленчу, на зэдаль палажу гэныя кніжкі і чытаю. Яшчэ не хадзіў у школу, а чытаць ужо ўмеў.

А мама мяне вучыла: “Кто ты естэсь? Поляк малы. Які знак твуй? Ожэл бялы”. Гэта сціхатварэнне. І па-польску больш разгаварвалі. Вёска велька-велька Нівнэ была! Тры капліцы ў вёсца былі. І паўтара кілёмэтра ад касцёла, Дэрэвнэ, Дзераўная.

Дык гэта... Сёмы год быў і ўсё помню як там было.

– Вы ў якім годзе нарадзіліся, пан Юзаф?

– Я радзіўся трынаццатага дзекабра тысяча дзевяцьсот дваццаць першага года. Але мяне хрысцілі на Новы год і запісалі, што я радзіўся на Новы год дваццаць фтарога года. Так па дакументам усюды і чысліцца.

За немцамі


– Пан Юзаф, а вы пра партызанку больш раскажаце. Што мы пісалі. Ці праўда там напісаная. Як там было. Як вы з савецкімі партызанамі...

– Я мала там у тэй партызанцы быў... Я сколька жыву... Нас было двух браццяў. Брат мой малодшы быў з дваццаць шостага года. ЭдвАрд. Ужо вот мусіць чатыры гады як памёр. Ён больш інцярасаваўся.

За немцамі мы былі ўзятыя на работу. Гэта была арганізацыя ТОД (?). За немцамі. Клалі... Гэта прымусовыя работы. Усе з вёскі маладзёж. І ўсе хадзілі. Хочаш-не-хочаш – мусіў хадзіць. Не поўдзеш, дык немцы прыўдуць яшчэ ўваляць пытак у задніцу. Як не поўдзеш, як прапусціш. І клалі жалезнадарожную дарогу ад Сол да Смаргонь. Фтарую пуць. А потым на зіму забралі ўсіх нас у Маладэчна. Строілі баракі. З досак, з усяго.

Есці там троха давалі. А так раз у тыдзень пушчалі дахаты. Дык прыедзеш дахаты, набярэш валізку – чамаданчык, з досак, значыць, з фанеры тата быў збіўшы. Не было і чамаданаў. Дык мама што? Картофельны блін, бабку такую спячэ. Із салам. Густа нашынкуе. І я – гэну бабку. Гэтым трымаліся. А некаторыя... Давалі нейкую пахлёбку. І з коньскай нагой кіненай. Кармілі абы-як. А некаторыя хадзілі на станцыю – Чырвоны Крыж быў у Маладэчне. Дык там бывае калі ульюць якога што-небудзь чарпачок які. Гэтак людзі во жылі.

А потым мяне вызвалі ў Ашмяны на камісію і бяруць у Немцы на работы. Мой брат быў якраз на рабоце. Ужо бо мы з ім удваём. На адну работу. Але ён пабудзе тыдзень, я пабуду. А яго надта любілі гэныя немцы. Шэф нямецкі. Яго надта любіў. Эдзік мой брат называўся.

Мяне ўжо... прыслалі павестку. Дык яны сказалі: няхай твой брат прыедзе да нас на работу. Мы яго ўстроім. Я паехаў у Маладэчна. І так абышоўся. У Немцы не папаў.

Я не інцярасаваўся. Я болей вот як самі відзіце во – бібліятэка. Кніг сколька. Алеж не толька для мадэлі. Усе прачытаў па нескалька раз бывае. Я чытаў многа. І чытаю і цяпер вот.

Тумбачка. Прытом на тумбачцы газеты ўсякія ляжаць. І ваша.

– А да Арміі Краёвай як вы патрапілі?

Як тата дэпутатам стаў


– Было да таго выйшла, што мусіў ісці. Але прыйшла савецкая власць другі раз. Тата мой быў дзепутатам. Бо я не з багатай сям’і. Меў толькі паўтара гактара зямлі. Зрабілі сабранне ў вёсца і сказалі: толькі не з багатых выбірайце дзепутата. А тата на тым сабранні не быў. Дык уся вёска: ну каго ж? Болеся! Мой тата Балеслав. Тата і не быў на гэтым сабранні.

Помню як цяпер начальнік у такой доўгай рубашца, падперазаны папружкай. Лашук фамілія была. Прыходзе: Болеслав, вам давярае вёска.

Дык тата мой хадзіў у касцёл, маліўся. І ў хаце былі абразы. Тата гавора: Я веруюшчы і абразаў з хаты не буду выносіць. Бо было парцейны – абразаў каб не было ў хаце.

Не, самы харошы чалавек. Угаварыў  і даў тата сагласіе. І быў гэтым дзепутатам. Прыйшлі немцы, дзепутата ўжо не паставяць, хто савецкі. Стаў солтысам Беляховіч. Солтысам быў пры Польшчы, а так дзепутат, солтыс быў. Ну дык тады усюды на дэпутату гэтым з’язджаліся. Што гдзе ёсць...

– А вы тады ўжо ў Кушлянах жылі?

– У Кушлянах, у Кушлянах. Ад дваццаць восьмага года я ў Кушлянах. Тата пераехаў у дваццаць восьмым і нас прывёз. Я быў і брат быў толька там у Нівнэм радзіліся. А ўжо тры сястры ў мяне былі ўжо ў Кушлянах радзіліся. Ядзя была з дваццаць дзевятага, Франя жыве і цяпер у Кушлянах з трыццаць фтарога. І Фэля, у Скрыпунох жыве, з трыццаць пятага.

Дык тады на работы дзе ж толька... Мы яшчэ пацаны былі, а о – ўсюды Болесевых сыноў на работу ў першую вочарадзь бралі. Прыходзе солтыс. У мамы гусі былі: у мяне тожа ёсць гусі, але сваіх надта шкадую, надта разумныя. Дай, бо немцы хочуць гусей. А немцы во тут во стаялі, ахранялі гэты мост, і тут во быў барак нямецкі стаялі немцы. І прыходзілі да нас у вёску ў Кушляны па падаткі. Збіралі, хто што дасць. А то самі бралі.

Палез – у нас не было свірна, на чардаку на гарэ вісела мяса, каўбасы. Дык ён дастаў дастаў багнэт свой, парэзаў, парэзаў усё. У мех, у мех сабе злажыў і панёс, немец.

А стаяў мех так аўса на гарэ. Дык ён сказаў выбраць і аднесці солтысу. Дык мусіў бацька сабраць той авёс і аднесці солтысу.

Здзяваліся!

Армія Краёва


Я не інцярасаваўся асоба ні аружыям... Я такі вот быў... Зграбны быў, але чуў у свой адрас, што я некрасівы. Дык я засценчывы такі быў. Больш я толька чытаў і больш нічога.

А брат мой, ён быў жвавейшы. Ён знюхаўся у Маладзечне з італьянцамі. Яны служылі ўжо ў нямецкай арміі, італьянцы. Але тыя палядзелі, што тут і партызанка савецкая паявілася і тое-другое... Не ведаю іх маціваў – чаго не захацелі немцам служыць. Найшоў ён ці яны яго – не ведаю. Ён іх давёў у польс... ці ў савецкую – не помню. У крэўскія ляса давёў гэных італьянцаў. Яны с аружыям перайшлі. Ён давёў, у атрад пайшлі, італьянцы.

– У які не ведаеце? Ці ў АК, ці ў савецкі.

– У АК, Армія Краёва. А я ўжо. Тата запісаў мяне, як прыйшла другая савецкая власць, што я дваццаць сёмага года, а не дваццаць фтарога. Дык яшчэ адсрочка мне была. Дык не бралі. А потым прышлося. Пара ўжо ісці. А ніхто не хацеў у нас ісці ў Савецкую Армію. Ніхто. Вёска велькая-велькая. У мяне на хаце быў восемдзесят адзін номер. Хата мая і цяпер стаіць у Кушлянах. Пустая. Толькі ўжо саседка ей заведуе. Адкупіўшы некалі. Я та прадаў та не ей. А ўжо тыя людзі потым ей прадалі.

Я ўжо гавару і забываюся.

– А як вы у АК патрапілі?

– Дык ужо прышлося ісці ў Савецкую Армію. У вёсца многа мужчын было. З каждай каты ў Арміі Краёвай хто-небудзь быў. А то па двух і па трох было. І старэйшыя, і маладыя. Маладзёж уся пашла. Ну і я мусіў ужо ісці. І нас пашло з вёскі тады в то врэмя окала Кушлян ёсць такое, быў такі маёнтак Паройсця. Гэта между Кушлян і Забалацця. Там прынімалі. Пайшлі.

– Пан Юзаф, прынімалі куды, у АК?

– У АК.

– Гэта які год прыкладна быў?

– У сорак чацвертым. У тым самым годзе раззброілі ўсіх і ў Меднікі зганялі. Я там толька быў ад марца месяца па-мойму. Ужо цёпла было. Пашоў. Я ж пака сталі ў Медніках раззбраяць, у Меднікі звозіць усіх. А наш аддзел тады стаяў каля Мураванай Ашмянкі ёсць вёска Кліманьцы. У гэтай вёсца стаяў. У вёсках стаялі. Нас ужо вялі на Вільню. Бо гэта была задача Акоўцам заняць Вільню. Перад савецкім ўзяццем. Остра Брама называлася. На Остру Браму ўжо ішлі мы. Але прышоў звяд, гэта разведка, данеслі што такое і такое дзела... Нас сабралі тады ў гэнай Кліманьцы вёсцы на сярэдзіне і развязалі нас з вёсак і распусцілі. Па-мойму Валентыновіч быў. Я ўжо пазабываўся. І Шаснагель (?) Зыгмунд з Кушлян быў гэтым довудцам. І сказалі: ідзіце, толькі старайцеся не пападаць савецкім у рукі.

А тут скрозь атрады савецкіх воінаў ішло. І вылоўлівалі акоўцаў гэтых усюды па вёсках. Дык яны яшчэ што вельмі мяне на шчату там там лепшым у сябе шчыталі штоя там разумнейшы ад усіх. Усіх з Кушлян чалавек з дзесяць было ў гэтым атрадзе. Сказалі: Юзэфа Грыньчука слухайце і он вас допровадзі до дому. Дык нескулька чалавек ішлі. І помню во кала Жупранаў вёска кала дарогі Дукойні ёсць. Дык у гэтых прыдарожных кустох доўга-доўга сядзелі мы. Бо дарогай у адно толькі йшлі танкі, машыны. Трудна было праз дарогу перайсці ўпапярок.

У Вільню да Бэрлінга


А потым троху перарвалася гэты паток, дык мы праз дарогу прабеглі на другі бок. А там дальша была вёска… Забываю. Там мая цётка была замужам. Забыў. Я надта забываюся. Якелішчыўзна. А цётка гэна ва ўрэмя вайны як немцы адступалі згарэўшы была. У нейкай бабкі там з дзецьмі была на кватэры. Мы прышлі, дык яна нас ужо перавяла праз рэчку, Лусцічкі вёска за Жупранамі, на кладку… Ну, перавяла нас і мы ўсе трафілі дахаты. Непаврэждзёныя. А пасколька я быў дваццаць сёмага года, дык мяне яшчэ… прыслалі павестку. Для прызыўнікаў на навучэнне ў Смаргонь у ваенкамат. Ну я пашоў. Адбываў гэтыя вучэнні. А потым кончыў гэта вучэння, уручаюць павестку ісці ў Савецкую Армію. А ніхто ж не хацеў у Армію адразу. Яшчэ фронт быў. Не пашлюць. А яшчэ слалі на абучэнне дальша ў Расею. А там холадна і голадна. Бо посля вайны ў нас з Расеі арловскія і другія там бежанцы былі. Галодныя хадзілі, пабіраліся ў нас. Людзі кармілі людзей. Дык я, не толька я, але ўсе: пойдзем до Бэрлінга. Гэта польскага генерала арміі. Але яна толька арганізавана ў Вільні.

Дык мы, нескулька хлопцаў, з Кушлян і з суседніх вёсак прышлі ў Солы. На станцыі поезд стаў ваду набіраць. Грузавы. Мы папрасіліся, нас узялі ў паравоз. Мы заплацілі там па нескулька. І да Вільні падсыпалі угаль у паравоз. І прыехалі ў Вільню. А шчэ я і Вільні тэй не знаў. Першы раз быў. Адкуль я там знаў. Але ўсё роўна я даводзіў усімі.

Трафілі у гэнага до Бэрлінга. Нам выдалі дакументы. Недзе я відзеў, запісачка яшчэ ёсць. Нас адпусцілі на дванасце дней дахаты. Далі што мы ўжо належым до арміі Бэрлінга. Гэта ж Савецкая Армія была. Толька палякаў брала. А нанач былі мы ў Прыгодскага Эдварда нейкі фаміліяк быў Станкевіч Адам, на Пілсудскага вуліцы, гэта цяпер Альгірдо у Вільні. Мы там начавалі ўсе. Як маглі, нам паслалі там дзе.

А гэны Станкевіч Адам ва ўпраўленні Літоўскай жалезнай дарогі. Дырэкц'я колееёва. Рабіў. Чаму ён мяне выружніў ад усіх і ўпадабаў надта мяне. І гавора: пане Юзэфе, не едзь там до тэй Бэрлінга арміі, то така сама Совецка Армія, большэвіцка армія. Я пана ужондзэ на роботэ.

Я сагласіўся. Ён мяне ўстроіў на работу ва ўпраўленне Літоўскай жалезнай дарогі. І я там прабыў вайну ў гэным жалезнадарожным аддзяленні. На рабоце. Рознарабочым.

Раззбраенне літоўскага атрада


– А ў партызанцы вы не ваявалі? Толькі ўступілі?...

– Ваяваць та я з нікім не ваяваў. Толька помню… Куцевічы вёска. Але там і пры Польшчы была гміна, і пры немцах гміна. Невялікая вёсачка Куцевічы. Гэта каля Барун. З Ашмян едучы на Баруны. І там стаялі літоўскія. Аддзел міліцыі, як ён там не помню называўся. І нам была задача раззброіць іх. Мы напалі і раззбраялі іх. Яны не адбіваліся. Далі каманду. Усё злажылі аруж'я. І раздзелі мы іх дагала.

– А, ну я пра такое чытаў. Што праз вёску правялі?

– Раздзелі, і дажа пусцілі на Ашмяну. Нікога не білі, нічога… Каб ішлі на Ашмяну свабодна.

Навэт бэз майтэк. Каб рукі мелі занятыя… Без кальсонаў. В то врэмя яшчэ трусоў ніхто не насіў. Кальсоны – павыразаць гузічкі. Пугавічкі павыразаць. Дык ён кажды ішоў, дзяржаў у руцэ кальсоны. А людзі едуць на базар: пачом літвіны прадаюцца? – усе смяяліся з іх. А яны ішлі на Ашмяну.

І мне была задача выразаць пугавічкі з кальсонаў. Дык аднаму, такі харошы быў мужчына малады... Дык ён:

– Колего, зостав мне.

А я кажу:

–Цо ты по-польску умеш розмавяць?

– Веш цо. Так пшышло се, же мусялэм до тэй пуйсць.

Дык я яму пакінуў тэй гузічак: тшымай тылько!

– Длятэго жэ муві по польску?

– Ну так, попросіл мне. Пашкадаваў гэтага хлопца. Дык я яму не выразаў гэну пугавічку. Астаўся.

Дык гэта ўсяго гэта адзін случай такі быў. А так я нікога не набіў, не забіў, ні што.

Хто быў бандытам


Многа ў якіх вёсках бывалі. Усё-такі нескулька месяцаў было. А потым прыйшлі ў гэтых Кліманьцах нас ужо направілі на гэту акцію Остра Брама. А там у Кліманьцах данеслі аб тым, што раззброілі, што ўжо далей няма ні дзяржацца гэтага нічога. Нас адпусцілі. Ну і вот я вярнуўся. А некаторыя, ун вёска Валэйкавічы… Гэта кала… паміж Сол і Жодзішак. Велькая вёска… Там цэлая група хлопцаў, яны не здаваліся з гэтым. Яны сабралі сваю банду і хадзілі грабілі… Што хацелі. І потым гэта толька на адрас Арміі Краёвай пашло, што былі бандзіты. А так вот сколька быў ў гэтай Арміі Краёвай нігдзе нікога брэнь божа было забаронена каб самавольна што ўзяць у каго. Але людзі ў нас, людзі тутэйшыя ўсе палякі шчыталіся. Нас кармілі і паілі. Ну счым маглі. І малачко і хлеб давалі. Хлеб свой пяклі в то врэмя ў печы, вялікія боханы. Галодныя не былі. А тыя, валэйкаўскія, уся група пашлі самастаяцельна па вёсках. Прышлі, вёска Рапсцяны (?) радам, была свадзьба. Маладую аддавалі замуж. Хлопец із Рапсцян… Я іх знаў. Маладую Антоня, а ён Болесь Сухлабовіч.

Як прышлі – і за стол. Гэты хазяін – Каетан, не помню фамілію, ці Сухлабовіч, ці Клуйша… Клуйша, па-мойму… «Не прошоным госцям прошэ выйсць», – сказаў. Яны яго ўзялі застралілі. Хазяіна гэтай свадзьбы, маладой бацьку. У Рапсцянах валэйкаўскія. Аны хадзілі дзе хацелі, што хацелі, то рабілі. А потым на гэты шчот. А яны ж ужо бэз каманды, самі, самі сабой. А тады каля Сол… Астравецкага раёна вёска Дайлідкі. Сабралі народ у хату і ў калхоз пісацца. Людзі не хацелі ў гэты калхоз ісці. Сабралі, паставілі вартавога там нейкага міліцыянера і з хаты, сказалі, не выпусцім пака не падпішыцеся ў калхоз. Людзей дзяржалі ў хаце. Гэтыя валэйкаўскія даведаліся, прышлі ў гэныя Дайлідкі і гэтых усіх начальнікаў пабілі. Аны с аружыям хадзіілі гэтыя хлопцы.

Пабілі. Усё. І распусцілі людзей. Дык гэта ж самае і ў Кушлянах было. Нашыя Кушляны… Першыя Кушляны ёсць і Другія. Нашы былі вёска. Першыя – дзе фальваркі былі. Дзе Багушэвіч радзіўся. Дык там былі багацейшыя. Баяліся, каб у Сібір не павывозілі. Тыя пашлі ў калхоз, стварылі калхоз. І калхоз назвалі Жданава, ці што. А наша вёска не падлягала… не паддавалася ў калхоз. Ніяк. Дык сабіралі таксама, дзяржалі людзей цэлымі суткамі, і пышыцеся ў калхоз. А людзі не здаваліся.

Аж потым я ў пейесят фтарым гаду быў забраны на зборы, служыў у Савецкай арміі. Абучаўся, і прысягу прыняў савецкую, забралі мяне ў маі, аж у сенцябрэ вярнуўся дахаты. У Брэсце служыў. В крэпасці. Вярнуўся – ужо вёска ў калхоз пашла. Абрэзалі ўсё поле, не разрашылі выпусціць кароў выпусціць кароў пасціць. Зямля калхозная ўся, тады вёска ўся мусіла пайсці ў калхоз.

– Пан Юзэф, а пры Саветах, пры другіх Саветах, партызанкі акоўскай не было?

– Не, не было. Тады кончылася і ўсё. Гэта як раззброілі, распусцілі і ўсё.

– А савецкай партызанкі да сорак чацвёртага не было?

– А савецкай партызанкі. Толька ўляціць у вёску. Было пару раз случаяў у Кушляны ўехалі, дык у каго карову забралі, у каго свінні пабілі і забралі і паехалі. А там паміж Кушлян і Стрыпун былі футары такія. Кажны футар меў сваю назву начай называўся. Дык напалі савецкія і забіралі там. У людзей на футарох гэна ўсё. А там лясы скрозь аж да Крэва. Дык даказалі гэтым аковцам, дзе там стаялі точна я ўжо не помню… Дык тыя прышлі на адбой. Саветаў нескулька забілі там чалавек.

– Вам расказвалі пра гэта?

– На маіх глазах было. А я яшчэ не быў в то врэмя ў аковцах. І там гэныя знакомыя ўсе людзі мне былі. А дзяўчынка бегла, а ішоў аддзел аковцаў, бегла із плачам, што ў іх забілі свіней, забілі кароў – грабіць савецкая партызанка. Ну і гэтыя прыйлі і адабралі ад іх, але ўжо пабітае ўсё было.

– Пра гэта, што вы расказалі, можна будзе напісаць?

– Пішыце што маеце.

Фрагмент аўдыёзапісу гутаркі з Юзафам Грыньчуком

Спампаваць: IC_A_003_A_A_B.wav (2093kb)

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25