Вылучаны генатып забойцы

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 25.11.2009. 15:56

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Жорсткае цынічнае забойства дзевяцікласніцы 1993 года нараджэння, якое адбылося ноччу 4 чэрвеня ля чыгуначнага прыпынку “Фестывальны”, дагэтуль не раскрытае. Але вызначаны генатып забойцы і паралельна раскрытыя чатыры іншыя злачынствы сэксуальнага характару.

Падчас расследавання раскрытыя чатыры іншыя злачынствы.

Следства вядзе следчы па важнейшых справах Мінскай абласной пракуратуры. У расследаванні задзейнічаныя супрацоўнікі пракуратуры Маладзечанскага раёна, супрацоўнікі раённай і абласной міліцыі.

Папярэднія вынікі работы праваахоўных органаў, якія сёння можна абвясціць, прадставіў для “РГ” пракурор Маладзечанскага раёна Роберт Зубаіраў.

Паводле яго інфармацыі, падчас экспертных даследаванняў быў вылучаны генатып забойцы – унікальная і непаўторная сукупнасць генаў чалавека, якая дазваляе беспамылкова сцвярджаць, што яна належыць канкрэтнаму чалавеку і нікому іншаму. Верагоднасці супадзення генатыпаў людзей сярод жыхароў планеты не існуе.

Вылучыць генатып можна, напрыклад, са сліны чалавека. Ёсць вялікая верагоднасць таго, што забіў дзяўчыну жыхар Маладзечна ці Маладзечанскага раёна. Таму для параўнальнага аналізу ў жыхароў бярэцца сліна. Аналізы бяруцца добраахвотна. Пачалі з людзей, якія маюць крымінальнае мінулае, пасля правяралі работнікаў сілавых структур, затым – навучэнцаў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Цяпер праверка праводзіцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Падчас гэтай карпатлівай работы былі раскрытыя чатыры іншыя сэксуальныя злачынствы. Два з іх здзейсненыя ў Вілейскім раёне, адно – у Смаргонскім і адно – у Мазырскім. Расследаванне забойства ля прыпынку “Фестывальны” працягваецца.

Сяргей ЗЯНЬКО. 

Абмеркаванне на форуме тут:

http://forum.molodechno.by/viewtopic.php?t=3307

На гэту тэму чытайце таксама тут:

Шукаем сведкаў забойства

Любая інфармацыя па забойству – тайна следства

Ля месца забойства бачылі “Волгу”

 

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25