Перакулілася маршрутка
Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 26.11.2009. 17:20
Ля перакрыжавання Вялікага Гасцінца і вуліцы Крынічная ў Маладзечне 25 лістапада маршрутка Мінск-Маладзечна лягла на правы бок. Ёсць пацярпелыя.
Інспектар дарожна-паставой службы маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч паведаміў нашаму выданню: маршрутнае таксі, мікрааўтобус “Газэль”, рухалася з боку Мінска. Паводле папярэдняй праверкі, маршрутку абагнала аўтамашына “Форд Гэлаксі”, якой кіраваў расіянін.
Можна меркаваць, што легкавушка перад “Газэллю” рэзка знізіла хуткасць. Каб не ўдарыць “Форд” у заднюю частку, вадзіцель пачаў рабіць манеўры і не справіўся з кіраваннем. Мікрааўтобус лёг на правы бок, пасля гэтага яго вынесла на сустрэчную паласу.
Пасажыры таксі атрымалі траўмы. У шасцігадовай дзяўчынкі закрытая чэрапна-мазгавая траўма, у 39-гадовай жанчыны - пералом дзвюх ключыц, удар грудной клеткі і пералом груднога пазванка атрымала 54-гадовая пасажырка.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота Дзмітрыя СТАСЮЛЕВІЧА.

RSS
Паслаць камэнтар