Цуды навагодняй ночы

Вілейка, Aўтар: Надзея СТАНКЕВІЧ, 4.01.2010. 14:24

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

У ноч на 1 студзеня на цэнтральнай плошчы ўсіх віляйчан са святам павіншавалі Дзед Мароз са Снягуркай. Акрамя таго, яны ўпершыню прачыталі думкі жыхароў горада.
- Пачалося мерапрыемства ў дзве гадзіны ночы, - расказвае мастацкі кіраўнік Палаца культуры Алеся Супрановіч. - Да гэтага часу на плошчы Леніна ўжо сабралася каля 600 чалавек.

Пачалася святочная праграма з віншавання Дзеда Мароза і Снягуркі. А потым, па словах Алесі Супрановіч, пачаўся канцэрт з удзелам артыстаў Палаца культуры.

- Была не проста канцэртная праграма, - кажа Алеся, - гледачы прымалі ўдзел у розных конкурсах. За перамогу ім уручалі падарункі. Вельмі спадабаўся такі нумар навагодняй праграмы, калі Дзед Мароз і Снягурка чыталі думкі віляйчан. Спецыяльная шапка, узнесеная над галовамі людзей, праз музычнае суправаджэнне вызначала, пра што марыць народ, чаго чакае ад новага года.

Акрамя таго, упершыню жыхары горада масава павіншавалі адзін аднаго з Новым годам. Алеся расказвае, што людзі вывучылі спецыяльныя “крычалкі”, якія падыходзяць іх мікрараёну, і віншавалі імі са святам жыхароў суседняга мікрараёна.

Канцэрт на плошчы закончыўся ў тры гадзіны ночы, і ўсіх прысутных запрасілі на навагоднюю дыскатэку ў Палац культуры. 400 чалавек адправіліся танцаваць. Да чатырох раніцы гучала і рэтра-музыка, і сучасныя музычныя творы.

Навагодняга салюту ў Вілейцы не было. Затое было выдатнае надвор'е і добры настрой віляйчан.

Надзея СТАНКЕВІЧ.

 

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Хорошая статья,интересно конечно прочесть о нестандартно мыслящих людях:)В наше время слишком много...

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.7

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Космач у Пінску, Корсак пакуль нідзе
Прывітанне, Дзьмухавец! Нешта даўно вас не было чуваць. Зянько нават засумаваў.(:-( Прымаюцца ўсе Вашыя...

Сектар спорту - Маладзечна, 23.02.2010.8

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4003.15

USD 2950

RUB 99.24

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка