Напомніў аб сабе блакадны Ленінград

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 7.01.2010. 07:02

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Памятныя медалі да 65-годдзя вызвалення блакаднага Ленінграда 5 студзеня ўручылі васьмі жыхарам Маладзечна.


У Маладзечанскім райвыканкаме Валянціна Васільева, Элеанора Хаткевіч, Вера Стараселец і Уладзімір Іваніцкі 5 студзеня атрымалі медалі да 65-годдзя вызвалення блакаднага Ленінграда. Узнагароды ўручылі намеснік начальніка аддзела ідэалогіі Сяргей Борбут, старшыня райвыканкама Генадзь Кучко і ваенны камісар Аляксандр Равуцкі. Фота Святланы ЦІШКО.

Чацвёра - Элеанора Хаткевіч, Уладзімір Іваніцкі, Вера Стараселец і Валянціна Васільева - атрымалі ўзнагароды ва ўрачыстай абстаноўцы ў райвыканкаме з рук старшыні Генадзя Кучко і ваеннага камісара Маладзечанскага ваеннага камісарыяту Аляксандра Равуцкага. Пелагеі Барталевіч, Зінаідзе Саенка, Пелагеі Сідаровіч, Анастасіі Бярозкінай, якія па стане здароўя не змаглі прыйсці ў райвыканкам, іх прывезлі дадому. Ганну Сцебіхову, якая, па словах суседзяў, на зіму паехала да дачкі ў Расію, узнагарода будзе чакаць у Маладзечне.

Юбілейныя медалі заснавалі ўлады Санкт-Пецярбурга. Імі ўзнагароджваюць тых, хто жыў і абараняў блакадны Ленінград.

Веры Барысаўне Стараселец цяпер 87 гадоў. Яна нарадзілася ў беларускім Быхаве, але дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Ленінградзе: там закончыла сярэднюю школу, там у 1939 годзе паступіла ў медыцынскі інстытут. Калі пачалася вайна, Вера Барысаўна, як і большасць яе аднакурснікаў, пайшла ў ваенкамат, каб яе ўзялі на фронт медсястрой. “Ваенкаматы тады асаджвалі натоўпы народу, - успамінае жанчына ў інтэрв'ю “РГ” - Нас не ўзялі, сказалі, што патрэбныя фельчары. Але запісалі ў будаўнічыя атрады: за горадам мы рылі акопы і траншэі, будавалі абарончыя рубяжы. Яшчэ дзяжурылі на дахах - абаранялі дамы ад запальных бомбаў”. Працавала Вера Барысаўна і ў бальніцы медсястрой. І ў 1942 годзе яе ўзнагародзілі медалём “За абарону Ленінграда”.

Людзі ў блакадным горадзе засталіся практычна без ежы. У лютым 1942 года сітуацыя з харчаваннем палепшылася, і тады рабочыя атрымоўвалі па картках 500 грамаў хлеба ў суткі, служачыя - 400. А былі месяцы, калі хлеба выдавалі па 200 грамаў і менш. Прычым дамешкі ў муцэ складалі 60%.

Вады ў дамах таксама не было - водаправодныя трубы дзе адключылі, дзе размерзліся, і ваду бралі з Нявы. Узімку выжывалі толькі дзякуючы печкам-буржуйкам: яны давалі і цяпло, і святло, і гарачую ваду. Спачатку іх палілі газетамі, часопісамі, пасля і кнігамі, мэбляй - усім, што магло гарэць.

18 студзеня 1943 года савецкія войскі прарвалі кальцо блакады. У студзені 1944 года блакада была цалкам знятая. Вера Барысаўна Стараселец закончыла інстытут і стала доктарам-тэрапеўтам. У 1947 годзе яе накіравалі ў Беларусь. Спачатку яна працавала ўчастковым доктарам у Палачанах. Пасля пераехала ў Маладзечна. Тут яна цяпер і жыве з сынам і нявесткай. У Веры Барысаўны два сыны. Ёсць унукі і праўнучка Ксюша.

Святлана ЦІШКО.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Збіў маці да смерці
Здарэнне адбылося на вуліцы Чапаева ў раёне завода "Зеніт" у адным з прыватных дамоў. Следчы пракуратуры...

Вакол здарэння - Вілейка, 10.03.2010.2

Каб мець сучасны парк, патрэбны немалыя грошы
У парку трэба зрабіць бяспечную горку для зімовага катання на санках, лыжах. І вялікіх выдаткаў гэта не...

Грамадства - Маладзечна, 11.03.2010.1

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Хорошая статья,интересно конечно прочесть о нестандартно мыслящих людях:)В наше время слишком много...

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.7

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4025.57

USD 2950

RUB 99.93

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка