Кран выратавальнікаў падыме 25 тон

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 5.02.2010. 12:07

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Аўтамабільны кран грузападымальнасцю 25 тон перадала 29 студзеня маладзечанскім выратавальнікам калегія Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Машына будзе выкарыстоўвацца для патрэбаў выратавальнікаў, а таксама ў прамысловасці і будаўніцтве горада і раёна.

Кран не пажарны, будаўнічы, з тэлескапічнай стралой. Устаноўлены на базе аўтамабіля МАЗ. Базавае шасі платформы МАЗа - на трох колавых восях. Адна спераду, дзве - ззаду, расказаў у інтэрв'ю “РГ” намеснік па тыле начальніка гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Лях.

Паводле яго слоў, кран куды больш магутны за аналагічную будаўнічую тэхніку. Грузападымальнасць двухвосевых тэлескапічных кранаў - 10-15 тон. Месца стаянкі новай машыны - гараж пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №5, што ў мікрараёне Парашкі.

Уладзімір Лях паведаміў таксама: падарунак калегіі МНС каштуе 426 мільёнаў 846 тысяч 120 рублёў. Аплачаны ён са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Маладзечанскія выратавальнікі атрымалі кран за добрыя паказчыкі ў рабоце. Дагэтуль у гаррайаддзела не было свайго крана, а пры той разнастайнасці работ, якія выконваюць супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, ён неабходны.

Кран будзе задзейнічаны для разбору будынкаў, падчас аварыяў на будоўлі, для ліквідацыі наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў. Калі спатрэбіцца, дапамогуць выратавальнікі гэтай тэхнікай прамысловым, будаўнічым і сельскагаспадарчым прадпрыемствам і арганізацыям горада і раёна, сказаў Уладзімір Лях.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Маладзечна – Вігвам – 2:0 (абноўленае)
Гомель-2 - Маладзечна - 1:1. На 16 хвіліне ў свае вароты мяч адправіў гулец "Гомеля-2", але нашы яму ў гэтым вельмі...

Сектар спорту - Маладзечна, 6.09.2010.6

Ці вітаеце вы ўвядзенне факультатыву па праваслаўі?
Прыхільна стаўлюся да поглядаў Кастуся Харашэвіча і Рыгора Стасяловіча. А вось Алёна Багданёнак і Людміла...

Фотаапытанне - Маладзечна, 10.09.2010.1

Герб “Папараць” вяртаецца
Сямён Сямёнавіч! Цяпер зразумела: герб па-ранейшаму "Багародзіца".

Грамадства - Маладзечна, 9.09.2010.3

Грэчка знікла, пасля паднялася ў цане
Слухайце, і было б што за 5 тысяч прадаваць! У нашай сям'і і так тую грэчку не ядуць асабліва, а за 5 тысяч і...

Базарны дзень - Рэгіён, 7.09.2010.1

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
"На сёння, здаецца, горш чым у Маладзечне прамысловасць нідзе не працуе." Так ужо і нідзе!

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.3

Галасаванне

Якія грыбы вы любіце есці?

Любыя - я непераборлівы (-ая)
Толькі шампіньёны, пажадана прывезеныя з-за мяжы. Каб без радыяцыі
Я грыбы ўвогуле не люблю
На сыраежкі не разменьваюся - ем толькі баравікі
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3847.97

USD 3033

RUB 98.22