У школе знаходзім сяброў

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 5.02.2010. 08:55

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Таццяна Беланогая - бард з Маладзечна - стараецца штогод прыязджаць у гімназію №6 на вечары сустрэчы выпускнікоў.

Толькі адзін вечар сустрэчы выпускнікоў прапусціла - і то з-за хваробы - паэтэса і бард з Маладзечна Таццяна Беланогая. Сёлета яна таксама плануе прыехаць з Мінска, каб у гімназіі №6 сустрэцца з настаўнікамі і былымі вучнямі 11 “А” і “Б” класаў 2002 года выпуску.
“Цяпер нас мала збіраецца, - адзначае Таццяна. - З усёй паралелі, з двух класаў, чалавек 10. Раней, на працягу гадоў чатырох пасля заканчэння гімназіі, болей было. Цяпер усе раз'ехаліся: хто стаў мараком, як Кірыл Іваніцкі, хто паехаў у Амерыку, шмат хто жыве ў Мінску, але лянуецца выбрацца на вечар сустрэчы”.

З аднакласнікамі Таццяна Беланогая падтрымлівае сувязь па тэлефоне і праз сацыяльныя сеткі ў Інтэрнэце кшталту “Вконтакте”. У Маладзечне, паводле яе слоў, іх засталося зусім нямнога. “Оля Дамаева пераехала ў Жлобін, Міша і Юля Янкоўскія, брат з сястрой, жывуць у Маладзечне, Каця і Таня Борматавы - здаецца, у Мінску”, - успамінае Таццяна. Сама яна таксама засталася ў Мінску, хоць ён і не вельмі падабаецца ёй.

Пра ўсіх педагогаў гімназіі ў Таццяны засталіся добрыя ўспаміны. Але ў інтэрв'ю “РГ” яна найперш назвала настаўніц рускай мовы і літаратуры Вольгу Фёдараўну Дамаеву і Кіру Іванаўну Падалянскую, а таксама дырэктара Ірыну Расціславаўну Байтаз. “Яна вельмі любіць свой прадмет - гісторыю англійскай літаратуры, і мы гэта адчувалі, - успамінае Таццяна. - А калі бачыш людзей, якія так захопленыя сваёй работай, то хочацца быць такімі, як яны, таксама знайсці сябе, знайсці працу, якая б падабалася і прыносіла задавальненне”.

Але школу як сістэму адукацыі яна не вельмі любіць. “Хацелася б, каб школа стымулявала творчы пачатак вучняў, іх актыўнасць. Я вельмі любіла, калі наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Канстанцінаўна Шаўлюк ладзіла тэматычныя вечарыны, да якіх мы спецыяльна рыхтаваліся, гатавалі традыцыйныя стравы - такое запамінаецца. А калі заўсёды звычайная цягамоціна і дзеці цэлы дзень седзьма сядзяць... І ў гэтым не наша гімназія вінаватая - гэта сістэма адукацыі такая”, - лічыць Таццяна Беланогая.

Але гэты недахоп беларускай школы цалкам кампенсуе тое, што падчас навучання мы знаходзім людзей, блізкіх нам па духу. Менавіта ў школе Таццяна Беланогая пасябравала з Мар'янам Багданавым і Юрыем Яцыновічам, якіх лічыць найлепшымі сябрамі, якім можна ўсё даверыць і ўсё сказаць.

Святлана ЦІШКО.

Фота bielanohaja.org.

ДАВЕДКА "РГ".

Песню Таццяны Беланогай "Белая птушка" запампаваць тут.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25