Пісьмо сябру

Маладзечна, Aўтар: Жанна СУВОРАВА, 7.02.2010. 08:45

Друкаваць Камэнтары (2) Пераслаць на э-адрас

Усё жыццё настаўніка праходзіць ад званка да званка. Малакамплектная школа, два класы разам. Круціся – як хочаш. А ў другім класе яшчэ завёўся вучань, якога ўвесь час цягнула да Леніна.

Трэба сказаць, што ў тыя гады савецкія грамадзяне ўсё сваё жыццё звяралі па Уладзіміру Ільічу. Слова “вождь” не сыходзіла са старонак газет і часопісаў, гучала з экранаў тэлевізараў. Даю неяк свайму другому класу заданне – напісаць ліст сябру. Што тут пачалося. “Ці можна ў канверт пакласці?” – пытаецца адзін. “А ці будзем іх чытаць?” – хапае за руку другі. “Дзеці, – кажу, – чужыя лісты чытаць нельга, але ж мы будзем вучыцца іх пісаць. Таму я праверу і разам вырашым, ці можна такі ліст пасылаць”.

Назаўтра ўжо ўсе як адзін топчуцца ля майго стала, смяюцца, і кожны хоча пакласці свой ліст апошнім. Такая ўжо звычка ў дзяцей. Толькі Віталік падсунуў мне канверт пад самы нос і пайшоў на сваё месца.

Прыйшоўшы дадому, я адразу адкрыла яго пісаніну. Разбіраючы мазню, а пісаў ён, як тая курыца лапай, чытаю: “Добры дзень, мой дарагі Пашка. Як ты быў у вёсцы, мы з табой пасварыліся. А знаеш, што мы з табой павінны сябраваць так, як завяшчаў нам вялікі вош і таварыш Ленін”. “Што, – рагачу я, – які вош”. І адразу ж пераварочваю ліст на другі бок. Той, на шчасце, аказаўся чыстым. Толькі ў самым кутку крывенькімі літарамі было напісана: “Просба з маво пісма не смяяца”. Ну, гэтага я яму ўжо абяцаць не магла...

Жанна СУВОРАВА, мястэчка Чысць.

Каментары

Tambouski vouk

(17.02.2010 12:54)

"Усё жыццё настаўніка праходзіць ад званка да званка." Алеж ён як і зэк ( у якога таксама "ад званка да званка") можыць пайсьці па умоўна-датэрміноваму вызваленьню (УДО) :) Але тады страціць "аўтарытэт" :)

Лёнька Панцялееў

(20.02.2010 01:05)

Філасофскі матыў, спадар vouk... Па першае, УДО -- гэта "условно-досрочное освобождение". А калі ўжо па-беларуску, то УДВ. Зрэшты, я не пра гэта. Сапраўдны настаўнік не страціць свой аўтарытэт ніколі. Нават пайшоўшы па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Бо застаюцца яго вучні. І каб быць настаўнікам, неабавязкова стаяць у класная дошкі. Калі ты бачыш, што чалавек, якому ты дапамог авалодаць добрай справай, дабіваецца поспехаў, значыць, твой аўтарытэт захаваны. І ён неаспрэчны. Вось так, спадар цынік...

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25