Прэміі за веды далі ўпершыню
Маладзечна, Aўтар: Насця ГРЫГУЛЕВІЧ, 7.02.2010. 09:50
Дыплом пераможцы раённай алімпіяды па грамадазнаўстве вучаніцы 11“Г” класа Яне Студэнт уручае дырэктар гімназіі-каледжа мастацтваў Вольга Хазікава.
Фота Насці ГРЫГУЛЕВІЧ.
Узнагароджанне прайшло на ўрачыстай лінейцы ў актавай зале гімназіі-каледжа мастацтваў. Грошы атрымалі вучні, якія занялі першыя, другія і трэція месцы на раённых алімпіядах па розных прадметах. Уладальнікамі прэмій сталі 15 гімназістаў і адзін навучэнец каледжа.
Прэміі атрымалі:
• за 1 месца – Віялета Кароль, Яна Студэнт (11“Г” клас), Дар’я Крук (11 “А”), Андрэй Камінскі (9“А”).
• за 2 месца – Ганна Сныткіна, Аляксей Лявіцкі (10“А”), Анастасія Каранік, Павел Гілевіч (10“Б”), Ала Крук (9“А”), Ягор Пічкур (9“В”).
• за 3 месца – Яўгенія Казяк (11“Б”), Анастасія Каралевіч (11“А”), Яўген Мацкель (11“Г”), Алег Чырыца (10“Б”), Антон Ільін (101 група).
Рашэнне аб назначэнні прэміі прыняла адміністрацыя гімназіі-каледжа мастацтваў, а грошы былі вылучаныя з фонду апякунскага савета, які фарміруецца з унёскаў бацькоў
Для пераможцаў і прызёраў алімпіядаў гэта было прыемным сюрпрызам. Прэмія за першае месца складала 100 000 рублёў, за другое – 80 000, за трэцяе – 60 000.
Насця ГРЫГУЛЕВІЧ, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

RSS
Паслаць камэнтар