Гараскоп
Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.
Авен. Адсутнасць упэўненасці з-за парушэння абменных працэсаў можа адбіцца на функцыях печані і аслабленні сардэчнай дзейнасці. Актыўныя фізічныя нагрузкі замяніце масажам. У канцы месяца вы станеце больш вынослівымі.
Цялец. Пачатак месяца спакойны. Аднак у трэцяй дэкадзе з-за крыўдаў, рэўнасці і зайздрасці знізіцца імунітэт. Магчымыя прастудныя захворванні.
Блізняты. Асноўнай прычынай недамагання могуць стаць перажыванні з прычыны прафесійнай дзейнасці. Вам карысны кантрастны душ, наведванне лазні.
Рак. Увесь месяц супрацьпаказана знаходзіцца ў душным памяшканні.
Леў. Не варта безадказна адносіцца да свайго здароўя, але нельга станавіцца і заложнікам хваробы.
Дзева. Складаны жыццёвы перыяд можа адбіцца на агульным біяпатэнцыяле арганізма. Надавайце больш увагі каларыйнасці харчавання, больш рухайцеся.
Шалі. Галоўнае – гэта прафілактыка хранічных захворванняў.
Скарпіён. Цяпер ваш арганізм здольны засвойваць вялікую колькасць касмічнай энэргіі. Вы энэргічныя і дзейныя.
Стралец. Беражыце сілы і не займайцеся справамі, якія патрабуюць вялікіх фізічных нагрузак. Не паддавайцеся негатыўным эмоцыям. У трэцяй дэкадзе вы адчуеце прыліў сіл.
Казярог. Сачыце за тым, каб яда заўсёды была свежая, багатая пратэінамі (мяса птушкі, рыба), неабходныя агародніна і фрукты. Халодная і цяжкая ежа можа выклікаць недамаганні.
Вадалей. Вы ў добрым фізічным і духоўным стане. Станоўчая ацэнка працоўнай дзейнасці, магчымыя ўзнагароды і прэміі будуць стымулам добрага настрою.
Рыбы. Сакавік дазволіць умацаваць здароўе і нават пазбавіцца ад некаторых хранічных захворванняў. Але не варта актыўна ўключацца ў бурныя падзеі – гэта прывядзе да галаўных боляў і, як вынік, да зніжэння кемлівасці.
Марыя ЎРБАНОВІЧ.

RSS