Затор на пуцеправодзе - з'ява звычайная

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 29.01.2010. 14:28

Друкаваць Камэнтары (7) Пераслаць на э-адрас

Кожную раніцу езджу на сваёй машыне з Вілейкі ў Маладзечна на работу. 29 студзеня каля 7.45 у Маладзечне, пад'ехаўшы да пуцеправода ад вуліцы Чарняхоўскага, заўважыў вялікі затор з машын у бок цэнтра праз увесь аўтамабільны мост. Прастаяў у чарзе аўтамабіляў хвілін 15. Пасля, як і некаторыя іншыя вадзіцелі, вымушаны быў аб'язджаць да цэнтра па вуліцы Гарадоцкай. Што здарылася на пуцеправодзе той раніцай?

Аляксандр.

На пытанне адказвае інспектар дарожна-паставой службы райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч:

- Нічога надзвычайнага на пуцеправодзе той раніцай не здарылася. Нас выклікалі вадзіцелі з таго затору. Мы прыехалі на месца на пачатку дзевятай гадзіны. Рух быў ужо нармальны.

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі пераканаліся, што дарожна-транспартных здарэнняў не было. Святлафоры працавалі без перабояў.

Заторы - звычайная з'ява ў тым месцы ў часы пік. У бок цэнтра па мосце павінны быць дзве паласы руху, цяпер, з-за рамонту пуцеправода, толькі адна. Магчыма, той раніцай з-за снегападаў сітуацыя яшчэ больш ускладнілася, таму вадзіцелям давялося правесці ў заторы крыху больш часу, чым звычайна.

Гутарыў Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментары

Максим

(30.01.2010 09:00)

Был я вчера в этой пробке. На полчаса на работу опоздал. Вечером в 18-30 все повторилось и попал второй раз. Дорога после снегопада была неубрана, утром фура по гололеду не могла подняться на мост - отсюда и пробка. То, что однополосное движение - не беда. А вот работа наших дорожников - в этом году на 3 бала. И скорее всего не их это вина, а недостаток финансирования в лице райисполкома.

Сергей

(30.01.2010 18:31)

Ездили 30 января с ребятами на мини-футбол ветеранов в спортзал на ЗМК. От девятиэтажки до завода -- почти через весь город. Вялікі Гасцінец -- просто ужас! Где та техника, которой, как утверждали коммунальники, им хватает для уборки проезжей части города? Потом среди болельщиков нашёлся человек, работающий в этой системе. Он объяснил: за город в сторону Минска уходит вся снегоуборочная техника из Молодечно. А любимый город может спать спокойно. В снегу...

Сэмэн

(30.01.2010 22:20)

Макс, ты чё, вчера родился? Какой недостаток? Вот я работаю. Ты -- не лентяй. Налоги, значит, платим. Это значит, мы с тобой бюджет финансируем. А потом нас с тобой райисполкомят. Или облисполкомят. Хотя, какая, впрочем, разница...:-(

Вадзіла

(2.02.2010 16:54)

"таму вадзіцелям давялося правесці ў заторы крыху больш часу, чым звычайна" 40 хвілін, з улікам аб'езду праз Гарадоцкую і стаяннем на пераездзе -- гэта крыху больш часу, чым звычайных 2 хвіліны. Памножце на колькасць такіх як я. А вечарам сітуацыя паўтарылася. Толькі аб'язджаў не па гадзіннікавай стрэлцы, а супраць.

Вяргіня

(3.02.2010 18:47)

"Нічога надзвычайнага ў той дзень на пуцеправодзе не здарылася", -- кажа даішнік. Ну, што можна сказаць, "малайчынка"! Людзі на работу спазняліся, планы свае ламалі, спрабавалі аб'ехаць затор праз пераезд. Вечарам яны зноў нерваваліся ў той даўжэзнай чарзе. А назаўтра аказалася, што нічога надзвычайнага ў гэтым няма. Норма!

Серж

(6.02.2010 11:28)

Интересно, когда закрывали вторую половину (начиналась зима), то как всегда думали: "Авось снега и морозов не будет". В принципе, наверно, руководство так далеко не смотрит никогда.

АБВ

(9.02.2010 00:53)

Да это позор для города! Снег был не убран, аварии перекрывают движение,на отремонтированной стороне ямы после нескольких дней эксплуатации, а строители разбомбили вторую половину и тьфу на вас!

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Збіў маці да смерці
Здарэнне адбылося на вуліцы Чапаева ў раёне завода "Зеніт" у адным з прыватных дамоў. Следчы пракуратуры...

Вакол здарэння - Вілейка, 10.03.2010.2

Каб мець сучасны парк, патрэбны немалыя грошы
У парку трэба зрабіць бяспечную горку для зімовага катання на санках, лыжах. І вялікіх выдаткаў гэта не...

Грамадства - Маладзечна, 11.03.2010.1

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Хорошая статья,интересно конечно прочесть о нестандартно мыслящих людях:)В наше время слишком много...

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.7

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4025.57

USD 2950

RUB 99.93

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка