Злодзей любіць каву і шакалад

Вілейка, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 2.02.2010. 10:30

Друкаваць Камэнтары (3) Пераслаць на э-адрас

Вясковую краму ў вёсцы Цярэшкі Касцяневіцкага сельсавета абакраў невядомы злачынца ў ноч на 28 студзеня.

Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласной міліцыі Аляксандр Шункевіч паведаміў “РГ”: злачынца абясточыў сігналізацыю, сарваў навясныя замкі на дзвярах і зайшоў у магазін. З крамы вынес цыгарэты, каву, шакалад і 60 тысяч рублёў выручкі. Агульная нанесеная шкода склала 600 тысяч рублёў. Узбуджаная крымінальная справа.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментары

Дзьмухавец

(3.02.2010 18:58)

Чаму вы вырашылі, што злодзей любіць каву і шакалад. Ён жа ўкраў яшчэ і цыгарэты. Для сябе. Каву панёс жонцы, а шакалад -- дзецям.

Сяргей Зянько

(3.02.2010 22:18)

Прывітанне, Дзьмухавец! Я па вашых трапных заўвагах нават паспеў засумаваць.(:-( Ваша версія мае права на існаванне. Зрэшты, як, напрыклад, і наступная: жонка з дзецьмі сілай забралі каву з цыгарэтамі, а сам няшчасны злодзей вымушаны быў давіцца шакаладам. (;-)

Дзьмухавец

(4.02.2010 10:40)

Дазвольце з Вамі паспрачацца, пан Сяргей! Якая ж гэта жонка, ды яшчэ з дзецьмі, забярэ ў свайго мужа каву з цыгарэтамі. Напэўна -- гэта была сужытніца. Злая і сквапная. Дарэчы, калі меркаваць па Вашых матэрыялах, што на старонцы "Вакол здарэння", то большасць мужчын менавіта з такімі і жывуць.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25