Пакурыў і лёг спаць
Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 5.02.2010. 16:00
Пра загаранне драўлянага жылога дома ў Гарняках на пульт гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паведамілі суседзі ў 0.47. Выратавальнікі былі на месцы ў 1.06. Дом гарэў адкрытым полымем.
Праз 10 хвілін з агнём справіліся, расказала “РГ” інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Марына Ермакова.У доме знайшлі моцна абгарэлае цела мужчыны. Як пасля высветлілася, загінуўшы – муж 57гадовай гаспадыні дома, з якім жанчына была ў грамадзянскім шлюбе. Па папярэдніх дадзеных, напярэдадні вечарам яны разам выпівалі. Падчас п’янкі пасварыліся, і гаспадыня пайшла з дому начаваць да знаёмых. Можна меркаваць, што пасля гэтага мужчына пакурыў і лёг спаць. Ад непатушанай цыгарэты дом і загарэўся. Ён выгараў знутры, цалкам знішчаныя агнём дах і перакрыцці.
Гэтай жа ноччу гарэў жылы дом у вёсцы Відзеўшчына Красненскага сельсавета. Паведамленне ад суседзяў паступіла ў 1.33. Гаспадар яшчэ не спаў і паспеў выратавацца. Дах у доме згарэў цалкам. Пажарныя выратавалі маёмасць на суму тры мільёны рублёў. Маёмасць на суму шэсць мільёнаў выратаваць не паспелі. Папярэдняя прычына пажару – трэшчына ў коміне печы, сказала Марына Ермакова.
Сяргей ЗЯНЬКО.

RSS
Каментары
Nifeus
(5.02.2010 16:03)
Цікава, а колькі мільёнаў згарэла і недагарэла ў папярэднем выпадку?
Лёнька Панцялееў
(7.02.2010 12:06)
Цынічнае пытанне...
Паслаць камэнтар