Сфарміраваныя выбарчыя камісіі
Рэгіён, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 2.02.2010. 10:44
Ад 14 лютага да 15 сакавіка кандыдатаў у дэпутаты могуць вылучаць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Паводле каляндарнага плана, рэгістрацыя кандыдатаў павінна пачацца 16 сакавіка, а завяршыцца - 25 сакавіка.
Указам прэзідэнта Беларусі выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання прызначаныя на 25 красавіка гэтага года.
Святлана ЦІШКО.

RSS
Каментары
Дэсідэнт
(4.02.2010 00:18)
А мяне ў дэпутаты бацька не пускае. Я хацеў балатавацца, а ён і кажа: "Ідзі, сынок, у дэпутаты. Але, як пойдзеш, дык -- адразу вон з хаты". Я лысіну пачухаў і падумаў: хто ведае, як яно там будзе, у тых дэпутатах? А, тут, ля бацькі, і пры даху над галавой, і пры кавалку хлеба, і пры справе. Не буду я, мусіць, хлапцы, сёлета балатавацца. Хай яго халера. Выбачайце. Хіба што як-небудзь іншым разам. Можа, калі-небудзь і бацька падабрэе ды дазволіць А так -- дык не.
Дзядзька Міхась
(4.02.2010 11:08)
Бацька твой то можа й мудры, Але нейкі крыху нудны. Яго слухай -- розум май! Лесь да ўлады, не зявай!
Дэсідэнт
(13.02.2010 01:02)
Добра табе казаць, Дзядзька Міхась: лезь да ўлады... А хіба дэпутат -- дык улада? Для мяне ўлада -- жанчына з шуфлем, якая выйшла на работу ў 5 гадзін раніцы. І да 7 гадзін, калі пачынаюць выходзіць людзі на работу, пачысціла ад снегу ганкі і дарожкі да прыпынку аўтобуса ад чатырох шматкватэрных дзевяціпавярховак... Я ведаю адну такую жанчыну. Спытаўся: ці не хочаце быць дэпутатам? Яна сказала, што няма калі. Снегу сёлета наваліла. Чысціць трэба...
Паслаць камэнтар