На фінал у Слуцк паедуць віляйчане

ВІЛЕЙКА. МАЛАДЗЕЧНА, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 7.02.2010. 09:35

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Каманда вілейскіх ветэранаў выйграла занальныя спаборніцтвы першынства Мінскай вобласці па міні-футболе, якія прайшлі 30 студзеня ў спартзале маладзечанскага завода металаканструкцый. Віляйчане выйшлі ў фінал.

Каманда Уладзіміра Галубко (злева) другі год запар не здолела абысці віляйчанаў па дарозе да фіналу першынства Мінскай вобласці. Маладзечанцы на занальных спаборніцтвах сталі толькі другімі.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.

Другі год запар ветэраны маладзечанскага футбола ў прынцыповай спрэчцы саступаюць дарогу ў фінал сваім вілейскім сябрам-сапернікам.

У гульнях нашай зоны павінны былі браць удзел каманды Мала­дзечна, Вілейкі, Стоўбцаў і Мя­дзела. Мядзельцы не прыехалі і нават не пазванілі і не патлумачылі прычыны, сказаў у інтэрв’ю “РГ” галоўны суддзя спаборніцтваў, суддзя нацыянальнай катэгорыі Ігар Крук.

Адзіную пуцёўку ў фінал аспрэчвалі толькі тры каманды. Па жэрабю першымі гулялі Мала­дзечна і Стоўбцы. Гаспадары забілі ў вароты гасцей пяць “сухіх” мячоў – 5:0. Наступны матч – Маладзечна–Вілейка. Каб выйгралі яго маладзечанцы, то пуцёўка на фінал у іх кішэні. Аднак віляйчане ад пачатку саступілі ініцыятыву саперніку, аддаўшы перавагу гульні ад абароны.

Гаспадары ў першай палове першага тайма здолелі адкрыць лік, але за сем хвілін да яго заканчэння госці адыграліся – 1:1. У другім тайме каманды асцярожнічалі. Ля адных і другіх варот небяспечныя моманты ўзнікалі рэдка. Разумеючы, што трэба абавязкова забіваць, бліжэй да заканчэння сустрэчы маладзечанцы прыбавілі.

Вельмі актыўным у нападзенні быў Віталь Казяк. Вілейскія абаронцы ля сваёй штрафной збівалі Віталя мінімум тройчы. Штрафныя ўдары былі небяспечныя, але плёну маладзечанцам так і не прынеслі.

У апошняй гульні Вілейка–Стоўбцы віляйчанам, каб абысці Маладзечна па розніцы забітых і прапушчаных мячоў, трэба было за­бі­ваць больш за пяць галоў. З чым паспяхова яны і справіліся. Хаця на першых хвілінах Стоўбцы вялі 2:1, Вілейка ўсё адно забіла столькі, колькі захацела. Канчатковы вынік – 12:3, і віляйчане – у фінале.

Капітан фіналістаў Аляксандр Пачанкоў у інтэрв’ю “РГ” пагадзіўся, што ў роўнай гульні з маладзечанцамі віляйчанам трошкі пашанцавала:

– Калі быць справядлівым, бліжэй да канцоўкі матча больш шансаў выйграць было ў сапернікаў. Не буду таксама адмаўляць, што і з жараб’ёкай нам таксама пашчасціла. Па-першае, маладзечанцы з намі гулялі другі матч запар пасля Стоўбцаў, і мы ўсё ж былі свяжэйшыя. Па-другое, ведаючы вынік матча Маладзечна–Стоўбцы, мы разумелі, што нас у гульні з гаспадарамі можа задаволіць і нічыя.

Візаві Пачанкова, капітан маладзечанцаў Уладзімір Галубко, чарговы раз злавіў сябе на думцы, што яго каманда не ўмее гуляць у “стаячы” футбол, які прапануюць віляйчане:

– Цяжка ўзламаць абарону, калі ля сваіх варот амаль увесь матч стаяць усе чатыры палявыя гульцы саперніка. Мы не слабейшыя за віляйчанаў, і саступаць, канешне, крыўдна. Да таго ж фарт быў на іх баку. Але нічога, будзем адшукваць у сабе ўнутраныя рэзервы і рыхтавацца да летніх спаборніцтваў па вялікім футболе.

Фінальныя гульні першынства па міні-футболе сярод ветэранаў пройдуць напрыканцы лютага ў Слуцку. Аляксандр Пачанкоў паведаміў, што, акрамя случчанаў, кампанію ў спрэчцы за званне лепшай каманды вобласці нашым ветэранам складуць Чэрвень і Дзяржынск.

Рыхтуючыся да фіналу, віляйчане двойчы на тыдзень збіраюцца на трэніроўкі ў спартыўнай зале. Па нядзелях, калі спрыяе надвор’е, выхо­дзяць паганяць мяч па снезе.

Склад каманды, якая сёлета дабілася права гуляць у фінале Мінскай вобласці: Аляксандр Уліцкі, Віктар Лінкевіч, Сяргей Суравец, Генадзь Назараў, Леанід Лявончык, Аляксандр Шэры, Алег Губіч, Дзмітры Гулевіч, Аляксандр Пачанкоў, кіраўнік каманды – Арнольд Касцюшэўскі.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25