Апытанне маладзечанцаў

Aўтар: Ксюша ГРАМАЦІНА, 21.02.2010. 07:02

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Ад каго ці ад чаго сёння трэба абараняць нашу Айчыну?

Яўген Курэц, студэнт:

- Я лічу, што Беларусь трэба бараніць ад карупцыі. Дзяржава павінна скласці пэўную сістэму па барацьбе з ёй, бо карупцыя наносіць шкоду эканоміцы. Тым больш, у перыяд крызісу.

 

Сяргей Шабуня, студэнт:

- Нашу Радзіму трэба абараняць ад каларадскіх жукоў, якія аб'ядаюць бульбоўнік на нашых выдатныя бульбяных палях. Бо менавіта дзякуючы гэтым палям Беларусь яшчэ квітнее.

 

Святлана Дурко, медсястра:

- На мой погляд, зараз нашу краіну трэба абараняць ад розных небяспечных захворванняў, якія пагражаюць нашаму здароўю, тым больш, што зараз у Беларусі стала вельмі шмат хворых людзей.

 

Алег Дурко, ахоўнік:

- Мне здаецца, што нашу краіну трэба абараняць ад тэрарыстаў, каб кожны чалавек, які жыве ў нас - ад малога да вялікага, - мог спакойна засынаць па начах, а раніцай, не баючыся, выходзіць на вуліцу.

 

Анжаліка Пажыгайла, прадавец:

- У мяне дзіця вучыцца ў ваенна-патрыятычным класе. Я лічу, што ў дадзены момант у краіне ўсё ціха і спакойна. Але нам не трэба пра гэта думаць, бо аб гэтым павінна клапаціцца дзяржава. Я абараняю свой дом і сваю сям'ю.

Кацярына Чавялёва, у дэкрэтным адпачынку:

- На дварэ не за гарамі вясна, і трэба абараняць ад прыродных катаклізмаў. Набліжаецца раставанне снегу, і я спадзяюся, што мы будзем да гэтага гатовыя.

Гутарыла Ксюша ГРАМАЦІНА, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Маладзечна – Вігвам – 2:0 (абноўленае)
Гомель-2 - Маладзечна - 1:1. На 16 хвіліне ў свае вароты мяч адправіў гулец "Гомеля-2", але нашы яму ў гэтым вельмі...

Сектар спорту - Маладзечна, 6.09.2010.6

Ці вітаеце вы ўвядзенне факультатыву па праваслаўі?
Прыхільна стаўлюся да поглядаў Кастуся Харашэвіча і Рыгора Стасяловіча. А вось Алёна Багданёнак і Людміла...

Фотаапытанне - Маладзечна, 10.09.2010.1

Герб “Папараць” вяртаецца
Сямён Сямёнавіч! Цяпер зразумела: герб па-ранейшаму "Багародзіца".

Грамадства - Маладзечна, 9.09.2010.3

Грэчка знікла, пасля паднялася ў цане
Слухайце, і было б што за 5 тысяч прадаваць! У нашай сям'і і так тую грэчку не ядуць асабліва, а за 5 тысяч і...

Базарны дзень - Рэгіён, 7.09.2010.1

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
"На сёння, здаецца, горш чым у Маладзечне прамысловасць нідзе не працуе." Так ужо і нідзе!

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.3

Галасаванне

Якія грыбы вы любіце есці?

Любыя - я непераборлівы (-ая)
Толькі шампіньёны, пажадана прывезеныя з-за мяжы. Каб без радыяцыі
Я грыбы ўвогуле не люблю
На сыраежкі не разменьваюся - ем толькі баравікі
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3847.97

USD 3033

RUB 98.22