Якую музыку вы слухаеце?
Маладзечна, Aўтар: Лера СУРАЎЦАВА, 28.02.2010. 06:48
Яўген Мацкель, старшакласнік:
– Галоўным чынам слухаю музыку ў накірунку Rap, RnB. Сярод такой музыкі я знайшоў некалькі любых для сябе выканаўцаў. Яны блізкія мне. Гэта – 50 Cent, Eminem, DMX.
Максім Міхайлаў, выкладчык англійскай мовы:
– У мяне няма адмысловых крытэраў, слухаю ўсё: ад класікі да DnB (Drum and Bass). У дадзены момант захапляюся выканаўцам Krec.
Валерыя Сураўцава, старшакласніца:
– Я наогул не ўяўляю сваё жыццё без музыкі! З ёй я ўстаю, засынаю… Іду з музыкай па жыцці. Аддаю перавагу цяжкай музыцы. А цяпер слухаю: 8-Bit, Hardcore, Chaotic Metalcore, Christian, Death Metal, Deathcore, Electronic, Experimental і іншае.
Раман Басалай, старшакласнік:
– Слухаю ўсё: rap, reggy, rock. Але ў апошні час пад уплывам серыяла «Звышнатуральнае» “перасеў” на рок 1970-х гадоў.
Валянціна Конан, выкладчыца беларускай мовы:
– Я ў музыцы непераборлівая. Слухаю як класічную музыку, так і шансон. У шансоне, дарэчы, знайшла для сябе цікавага выканаўцу – Стаса Міхайлава. Часам люблю паслухаць і папулярную музыку.
Анастасія Грыгулевіч, старшакласніца:
– Аддаю перавагу лёгкай, меладычнай музыцы. Люблю рэгі. А калі мне дрэнна, магу паслухаць і што-небудзь цяжкае. Дарэчы, апошнім часам слухаю Hollywood Undead.
Гутарыла Лера СУРАЎЦАВА, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

RSS
Каментары
Спадарыня Шаблоўская
(13.03.2010 21:29)
"Валерыя Сураўцава, старшакласніца"="Гутарыла Лера СУРАЎЦАВА, моладзевая рэдакцыя “РГ” О.о а што так ужо можна рабіць???
nat
(30.04.2010 14:21)
нейкая моладзь пайшла, асабліва моладзевыя "журналісты" :))
Сяргей Зянько
(1.05.2010 11:21)
Дзяўчаты моладзевая рэдакцыі "РГ" "ФОРУМ" розныя. Розныя густы, розныя ў іх жыццёвыя задачы. Але ўсіх іх, розных, аб'ядноўвае наш рэгіяналаўскі "ФОРУМ". Я лічу, што здорава!
Паслаць камэнтар