Тыдзень нямецкай мовы ў гімназіі

Маладзечна, Aўтар: Святлана МАРХЕЛАВА, 12.03.2010. 14:38

Друкаваць Камэнтары (1) Пераслаць на э-адрас

Ты­дзень нямецкай мовы ў гімназіі №10 пачаўся з экскурсіі ў беларускую хатку. Дзесяцікласнікі выдатна справіліся з роляй экскурсаводаў. Цэлы дзень яны расказвалі пра беларускія звычаі, традыцыі і жыццё сялянскай сям’і 19-20 стагоддзя на нямецкай мове.
Вучні 3-4 класаў на ролі экскурсаводаў пакуль што прэтэндуюць толькі ў марах, але на конкурсе юных чытальнікаў яны стараліся даказаць усім, што выпускнікам расце дастойная змена.

Ну а выпускнікі, калі мы ўжо загаварылі пра іх, сустрэліся на брэйн-рынгу “Што? Дзе? Калі?”. Пяць камандаў з 11 класаў паказалі свае веды па гісторыі і культуры германскай нацыі.

Па правілах гульні, з чатырох адказаў правільным быў толькі адзін, але паспрабуйце за лічаныя хвіліны ўспомніць, напрыклад, што знаходзіцца на выяве герба Берліна, у якім горадзе нарадзіўся славуты філосаф Кант або калі і дзе славуты друкар Гутэнберг выдаў першую кнігу?

Стараліся не адставаць ад выпускнікоў і шасцікласнікі. Яны дэманстравалі свой інтэлект на гульнявых станцыях, дзе суддзямі былі іх старэйшыя сябры.

Апафеозам тыдня стала своеасаблівае тэатралізаванае папуры. Вучні ад 5 па 11 класы прадстаўлялі інсцэніраваныя паста­ноўкі па творах класікаў і сучасных нямецкіх пісьменнікаў.

Мы вы­бралі “Папялушку”. Некаторыя мужчынскія ролі ігралі дзяўчаты, але ім не прывыкаць. Усё вельмі проста – у нашым гуманітарным 11 “Б” адны дзяўчаты.

Дарэчы, амаль усе касцюмы юныя тэатралы майстравалі самі, самі ж прыдумвалі падчас рэпетыцый і розныя эксперыменты-экспромты.

Гледачы аднолькава шчыра падтрымлівалі ўсе выступленні. У выніку перамагла дружба.

А яшчэ перамагаюць веды. Штогод прадстаўнікі гімназіі №10 паказваюць добрыя вынікі на алімпіядах усіх узроўняў па нямецкай мове, актыўна супрацоўнічаюць з інстытутам Гётэ ў Мінску, не першы год падтрымліваюць сувязі з гімназіяй Шэльцтор з горада-партнёра Эслінгена.

Восенню гэтага года група з 22 вучняў нашай школы адправіцца да замежных сяброў у госці з чарговым візітам. І тыдзень нямецкай мовы стаў добрай рэпетыцыяй для ўсіх дзяцей – многія праверылі свае веды перад тэставаннем, іншыя – перад паездкай. А значыць, стымул добра ведаць мову і культуру сваіх суседзяў ёсць заўсёды.

Святлана МАРХЕЛАВА,

вучаніца 11 класа гімназіі №10 Маладзечна.

Каментары

Nifeus

(12.03.2010 14:42)

Напэўна артыкулы дзядзькі Капцюга пераклалі... :-)

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Маладзечна – Вігвам – 2:0 (абноўленае)
Гомель-2 - Маладзечна - 1:1. На 16 хвіліне ў свае вароты мяч адправіў гулец "Гомеля-2", але нашы яму ў гэтым вельмі...

Сектар спорту - Маладзечна, 6.09.2010.6

Ці вітаеце вы ўвядзенне факультатыву па праваслаўі?
Прыхільна стаўлюся да поглядаў Кастуся Харашэвіча і Рыгора Стасяловіча. А вось Алёна Багданёнак і Людміла...

Фотаапытанне - Маладзечна, 10.09.2010.1

Герб “Папараць” вяртаецца
Сямён Сямёнавіч! Цяпер зразумела: герб па-ранейшаму "Багародзіца".

Грамадства - Маладзечна, 9.09.2010.3

Грэчка знікла, пасля паднялася ў цане
Слухайце, і было б што за 5 тысяч прадаваць! У нашай сям'і і так тую грэчку не ядуць асабліва, а за 5 тысяч і...

Базарны дзень - Рэгіён, 7.09.2010.1

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
"На сёння, здаецца, горш чым у Маладзечне прамысловасць нідзе не працуе." Так ужо і нідзе!

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.3

Галасаванне

Якія грыбы вы любіце есці?

Любыя - я непераборлівы (-ая)
Толькі шампіньёны, пажадана прывезеныя з-за мяжы. Каб без радыяцыі
Я грыбы ўвогуле не люблю
На сыраежкі не разменьваюся - ем толькі баравікі
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3847.97

USD 3033

RUB 98.22