Пра нас

Друкаваць Пераслаць на э-адрас

Мы працуем для людзей,

якія з павагай ставяцца да мінулага,
з надзеяй глядзяць у будучыню,
а сваё сёння будуюць самі

Першы нумар "РГ" выйшаў 28 красавіка 1995 года. Ад першых крокаў мы вырашылі аб'яднаць інфармацыйную прастору рэгіёну, які ўключае ў сябе чатыры раёны Мінскай вобласці і тры раёны Гродзенскай вобласці - былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці - частку колішняй Віленшчыны.

"РГ" была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб'ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне.

Неаднойчы "РГ" станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх - штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў "Адна зямля". "РГ" выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.

Сёння "РГ", якая выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках і мае сваю абноўленую інтэрнэт-версію, - важная крыніца не толькі інфармацыі, падрыхтаванай журналістамі і яе пазаштатнымі аўтарамі, гэта таксама крыніца рэкламы і месца публікацыі аб'яў з усяго рэгіёну.

У планах рэдакцыі - далейшае развіццё выдання, напаўненне яго больш якаснай і аператыўнай інфармацыяй з рэгіёну, краіны, свету.

Місія газеты

"Рэгіянальная газета" - недзяржаўнае выданне, якое не з'яўляецца выразнікам інтарэсаў і пазіцый якой-небудзь палітычнай партыі, рэлігійнай канфесіі, органаў улады. У сваіх публікацыях па пытаннях эканомікі, палітыкі, культуры, гісторыі, рэлігіі рэдакцыя захоўвае незалежную непрадузятасць і павагу да праўды, у роўнай ступені паказвае супрацьлеглыя пункты гледжання, пазбягаючы тэндэнцыйнасці.

Газета разлічаная на масавага чытача рознага ўзросту і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Мы працуем для людзей, якія з павагай ставяцца да мінулага, з надзеяй глядзяць у будучыню, а сваё сёння будуюць самі.

Галоўнай мэтай газеты з'яўляецца павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзянскай супольнасці рэгіёну шляхам збору і распаўсюджвання высакаякасных навінаў, інфармацыі і забаўляльных матэрыялаў.

Публікацыі пра нас

Аляксандр Манцэвіч атрымаў дыплом ад FOJO

Сайт «Рэгіянальнай газеты» паказаў найбольшы прагрэс цягам года, - лічаць у інстытуце FOJO

«Рэгіянальная газета» запусціла новы сайт

Пра "Школку дзядзькі Капцюга"

Вести с фронта. Или небольшие путевые заметки в Поставы

 «Рэгіянальная газета» вярнулася ў кіёскі «Белсаюздруку»

Артыкул да 10-годдзя "РГ". 2005 год.

Пра гэта ж. 2005 год.

"Газэта беларускага сэрца"

Наш калектыў у 2005 годзе пра газету.

Прыпынена недзяржаўная "Рэгіянальная газета"

"Рэгіянальная газэта" друкуе апошняе інтэрвію, узятае Веранікай Чаркасавай

Архіў нашых публікацый на сайце "Вялейка.орг"

 

Рады будзем скантактвацца з вамі праз тэлефон, электронную пошту

Адрас рэдакцыі: 222310, Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а

Аддзел рэкламы:rgntv@promedia.by, т./факс +375-176-753841

Аддзел інфармацыі: regionnews@promedia.by, т.факс +375-176-769667

SMS-эксперт: +375-29-6768420. Па гэтым тэлефоне мы прымаем любыя вашы кароткія паведамленні: з навіной, праблемай, рэакцыяй на публікацыі ў газеце ці на сайце.

 

Наш сайт адзначаны:

Дыплом інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту.

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Космач у Пінску, Корсак пакуль нідзе
Прывітанне, Дзьмухавец! Нешта даўно вас не было чуваць. Зянько нават засумаваў.(:-( Прымаюцца ўсе Вашыя...

Сектар спорту - Маладзечна, 23.02.2010.8

Памёр

Анатоль Рогач


Такія людзі не паміраюць. Яны застаюцца. У справах сваіх, у памяці людской. Анатоля Валянцінавіча будзе не...

Грамадства - Вілейка, 3.03.2010.4

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4010.8

USD 2945

RUB 98.99

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка