У мястэчку Івянец 30 мая два жыхары Старадарожскага раёна незаконна ўтрымлівалі ў доме 16-гадовую гаспадыню і яе сяброўку-равесніцу.

Як паведаміў памочнік начальніка райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў, нявольніцамі дзяўчаты былі ад 8 да 15 гадзін. Мужчыны, пагражаючы гвалтам, замкнулі іх у доме. Па словах Сяргея Латышава, госці са Старых Дарог раней неаднаразова судзімыя. Аднаму з іх 42 гады, другому – 35.

З якой мэтай мужчыны зрабілі дзяўчат сваімі нявольніцамі, павінна высветліць следства. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Незаконнае пазбаўленне волі”. Злачынства караецца законным пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад двух да пяці гадоў. Падазроныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.