Маладзечанец Аляксандр Салаўёў заваяваў Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на Х фестывалі нацыянальнай песні і паэзіі “Маладзечна-2009”, які прайшоў 13 чэрвеня, у нядзелю. Аляксандру дастаўся таксама і прыз глядацкіх сімпатый.

Аляксандр скончыў Маладзечанскае музвучылішча імя М.-К.Агінскага па класічных спевах, цяпер займаецца ў Белдзяржуніверсітэце культуры і мастацтва па спецыяльнасці “эстрадныя спевы”. Удзельнік і пераможца шматлікіх нацыянальных і міжнародных конкурсаў.

Маэстра Фінберг

Маэстра Міхась Фінберг стаў адным з сімвалаў фестываляў у Маладзечне.

Image 284

А тым часам на вуліцах Маладзечна…

Сапраўдная зброя, ці сувенір?

Народныя майстры выставілі свае працы.

Вуліца імя Прытыцкага – маладзечанскі Брадвэй – у дзень фестывалю.

 

Дырэктар музычнага вучылішча імя Агінскага Рыгор Сарока шмат год удзельнічае ў арганізацыі фестывалю і з’яўляецца членам журы.

Міністр культуры Павел Латушка (злева) і старшыня Маладзечанскага райвыканкама Генадзь Кучко (справа) упершыню прысутнічаюць на фестывалі на новых для сябе пасадах. У цэнтры – першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Шчацько.

Былыя старшыні маладзечанскіх раённага выканкама Сямён Касабуцкі і гарадскога Мікалай Чурсін.

Былыя старшыні Маладзечанскіх райвыканкама Сямён Касабуцкі і гарвыканкама Мікалай Чурсін сустрэліся перад гала-канцэртам.

Глядач без вясёлага настрою – не глядач!

Маладзечанская паэтка Ларыса Сысун.

А што там на сцэне?

Маладзечанец Аляксандр Салаўёў стаў уладальнікам Гран-пры.

Ima

Нацыянальны акадэмічны хор імя Генадзя Цітовіча.

Вечна малады дзядзька Анатоль Ярмоленка.

У першым радзе.

Да змяркання.

Фота Яўгена Стэльмаха.

На тэму фестывалю таксама чытайце ТУТ.

ФОТАРЭПАРТАЖЫ ЯШЧЭ:

Маладзечна салютуе выпускнікам. Глядзіце ТУТ.
Калі ў вас ёсць цікавыя фота, дасылайце іх у “РГ”, і іх пабачыць інтэрнэт-супольнасць рэгіёну.