У астатніх маладых людзей (віляйчан, смаргонцаў, ашмянцаў, валожынцаў, астраўчан, мядзельцаў) рэгістрацыя пройдзе ў пятніцу і суботу.

Зарэгістраваць свой шлюб 09.09.09 рашылася пяць маладых пар. Для іх работнікі Маладзечанскага аддзела ЗАГС падрыхтавалі падарунак. Як паведаміла ў інтэрв’ю “РГ” начальнік аддзела ЗАГС Ніна Бажко, з пяці пар толькі адна брала шлюб у святочнай абстаноўцы. Астатнія не пажадалі ўрачыстага мерапрыемства.

Дзевятага верасня было супадзенне трох дзевятак, – кажа Ніна Бажко. – Таму гэта дата лічыцца магічным днём. Для маладых, якія не заказвалі святочную рэгістрацыю, мы падрыхтавалі падарункі. Цырымонія шлюбу праходзіла ў музычным суправаджэнні.

Надзея СТАНКЕВІЧ.