Сваю прадукцыю прадставяць шэсць сельскіх гаспадарак Вілейскага раёна: “Алая зара”, “Вілейскі”, “Іжа”, “Новая Любанія”, “Новая Вілія” і “Райаграсэрвіс”. На кірмашы будуць прадаваць буракі, моркву, бульбу, пшаніцу. Як паведаміла ў інтэрв’ю “РГ” загадчыца сектара аддзела гандлю Вілейскага райвыканкама Ларыса Малько, на кірмашы можна будзе купіць свежага мяса, паесці шашлыкоў.
– Машыны ад сельскіх гаспадарак не з’едуць да таго часу, – кажа Ларыса Малько, – пакуль віляйчане не раскупяць усю прадукцыю. Такія кірмашы ў Вілейцы будуць праводзіцца да канца кастрычніка.

Надзея СТАНКЕВІЧ.