Купляць мясцовае заклікаў 15 кастрычніка на эканамічнай нарадзе старшыня Маладзечанскага райвыканкама Генадзь Кучко.

Кіраўнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў горада і раёна збіраюцца на эканамічным савеце штомесяц. На гэты раз яны выехалі ў горад, наведалі “Аксаміт-М”, ААТ “Маладзечнапіва” і харчовы камбінат.

Пасля вяртання ў райвыканкам адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім Генадзь Кучко адзначыў недахопы на наведаных аб’ектах. Падчас наступнай эканамічнай нарадзе, сказаў ён, таксама будуць наведаныя тры прадпрыемствы. Намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы, фінансах і прамысловасці Наталля Нікіценка агучыла эканамічныя вынікі раёна за 9 месяцаў.

Святлана ЦІШКО.