Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Аляксандр Шункевіч у інтэрв’ю нашаму выданню 19 кастрычніка паведаміў: расіянка са сваёй сяброўкай-беларускай адпачывалі разам, здымалі нумар у санаторыі “Сосны”.

Госця з Расіі не першы год праводзіць свой адпачынак на Нарачы. 13 кастрычніка каля 16 гадзін яна пайшла пагуляць на бераг возера і знікла. Па словах Аляксандра Шункевіча, гэта было любімае месца адпачынку расійскай пенсіянеркі.
Шукаюць зніклую вайскоўцы ўнутраных войскаў са службовымі сабакамі. Аўтобус з салдатамі і сабакамі выехаў на пошукі з Мінска таксама ў дзень напісання матэрыялу, 19 кастрычніка.

Сяргей ЗЯНЬКО.