28 кастрычніка ў рамках выставы адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу “Пазнай Беларусь”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрста спорту і турызму, РУП “Нацыянальнае агенцтва па турызму” і рэдакцыя газеты “Туризм и отдых”. Конкурс праводзіцца ў сёмы раз, але спаборніцтвы ў намінацыі “Лепшая паляўнічая гаспадарка” праходзілі ўпершыню.

Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Астравецкага лясгаса Пётр Крупенчык, гаспадарка сур’ёзна рыхтавалася да конкурсу, нарошчвала базу і была адзначаная другім месцам у сваёй намінацыі і дыпломам, які ўручыў намеснік Міністра лясной гаспадаркі Мікалай Юшкевіч.

Святлана СТАНКЕВІЧ.