Да 8 лістапада будзе доўжыцца акцыя “Цвярозы вадзіцель”, якую ад 30 кастрычніка праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

Спецыяльна створаныя рэйдавыя групы маладзечанскай ДАІ выяўляюць вадзіцеляў, якія п’янымі садзяцца за руль аўтамабіля. Пакаранне за такое парушэнне – штраф 15-35 базавых велічынь (225 тысяч – 1 мільён 225 тысяч рублёў), пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання на тры гады. За паўторнае затрыманне на працягу года – крымінальная адказнасць.

Святлана ЦІШКО.