Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга 5 лістапада даў канцэрт у зале музычнага вучылішча імя Агінскага.

Глядацкая зала – партэр і балкон – была поўная. Неўзабаве пасля пачатку дзверы ў залу шырока адчынілі, каб гледачы, якія стаялі ў фае, таксама маглі ўсё бачыць і чуць.

Госця вітаў дырэктар музычнага вучылішча Рыгор Сарока. “Я не ведаю другога калектыву, роўнага Нацыянальнаму канцэртнаму аркестру пад кіраўніцтвам выдатнага музыканта, народнага артыста Беларусі прафесара Беларускай акадэміі музыкі Міхаіла Якаўлевіча Фінберга. Я не ведаю другога калектыву, які б так апантана гадамі ўскрываў пласты нашай музычнай культуры, пачынаючы з 16-17 стагоддзяў, каб вярнуць беларусам тое багацце, якое яны мелі”, – сказаў ён.

Затым перад прысутнымі выступіў сам Міхаіл Фінберг, адказаў на пытанні прысутных. Пасля быў уласна канцэрт.

Больш фотаздымкаў і інтэрв’ю з Міхаілам Фінбергам чытайце на нашым сайце пазней.

Святлана ЦІШКО.