Філіял “Камбінат кааператыўнай прамысловасці Астравецкага райспажыўтаварыства” перамог у дзвюх намінацыях конкурсу-дэгустацыі “ГУСТ” і 10 снежня ў Мінску атрымаў дыпломы.

У склад журы ўваходзілі спецыялісты дзяржстандарту, міністэрстваў сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, гандлю, іншых устаноў. Яны вызначалі найлепшыя хлебабулачныя вырабы, безалкагольныя напоі і мінеральную ваду.

У намінацыі “Кексы” самымі лепшымі былі прызнаныя вырабы камбіната кааператыўнай прамысловасці Астравецкага райспажыўтаварыства “Какосік” і “Арэшак”. Гэта дражджавыя кексы з шакаладнай глазурай і рознымі пасыпкамі.

Сярод батонаў перамогу падзялілі “Ліпічанскі” і “Дзятлаўскі” Дзятлаўскага каапнарыхтпрама і астравецкія “На соку” (яблычным).

Прадпрыемствы-пераможцы  на працягу года могуць выкарыстоўваць лагатып “ГУСТу” ў рэкламных мэтах і наносіць яго на тавар.

Святлана ЦІШКО.