Паводле інфармацыі інспектара маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрыя Стасюлевіча, “Фольксваген” рухаўся ў накірунку Мінска. Пешаход раптам выйшаў на праезную частку ў нявызначаным месцы. Па папярэдніх дадзеных, ён быў нецвярозы.

З закрытымі пераломамі ног пацярпелага адвезлі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы. Па факце здарэння міліцыя праводзіць праверку.

Тым часам дзяржаўтаінспекцыя прадоўжыла акцыю “Спыні бяду”, накіраваную на папярэджанне здарэнняў па віне нецвярозых вадзіцеляў. Акцыя будзе доўжыцца да 31 снежня. За 10 дзён, ад 4 да 13 снежня, супрацоўнікі дарожна-паставой службы на дарогах Маладзечна і раёна затрымалі 19 п’яных вадзіцеляў, паведаміў Дзмітры Стасюлевіч.

Сяргей ЗЯНЬКО.