Яго падазраюць у тым, што 11 або 12 студзеня ён з напарнікам-бамжом скраў карову, якая належыць жыхарцы мястэчка Гарадок. Пацярпелая паведаміла ў міліцыю, урон яна ацаніла ў 800 тысяч рублёў. На момант затрымання мужчына ўжо прадаў мяса перакупшчыку і набыў пару абутку. Да рынку падазроны пад’ехаў на таксі. Напэўна, у дарозе ён пахваліўся здзейсненым таксісту, бо той паведаміў у міліцыю. Узбуджаная крымінальная справа.

Святлана Цішко.