Дах жылога дома загарэўся ноччу 15 студзеня на 3-м Сухім завулку. Агнём было знішчана шэсць квадратных метраў даху і тры квадратныя метры перакрыццяў.

Інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Сяргей Палітыка расказаў “РГ”: паведамленне пра пажар на пульт выратавальнікаў паступіла ў 2.47. У 3.14 пажарныя справіліся са сваёй работай. Папярэдняя прычына пажару – няспраўнасць пячнога ацяплення, трэшчыны ў коміне. Нанесеная агнём шкода – 1,5 мільёна рублёў. 57-гадовы гаспадар дома не пацярпеў.

На гэту тэму.

Сяргей ЗЯНЬКО.