Дванаццаць чалавек раённы суд 20 студзеня накіраваў на прымусовае лячэнне ад алкагалізму ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Выязное пасяджэнне суддзя Алена Дударчык правяла ў домакіраўніцтве №1. Па словах старшага інспектара аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі Таццяны Шытыкі, сярод асуджаных тры жанчыны, дзве з іх пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Самаму маладому з падсудных 23 гады, старэйшаму – 53. Праз 10 дзён, калі рашэнне суда ўступіць у законную сілу, мужчынаў адвязуць у прафілакторый у Навагрудак, жанчынаў – у вёску Шышчыцы Слуцкага раёна.

Аддзел інфармацыі.