На момант напісання матэрыялу, 25 студзеня, 16 гадзін, злачынства не было раскрытае. На месца выязджаў следчы пракуратуры Вілейскага раёна Раман Фядуцік. У інтэрв’ю “РГ” ён расказаў: у доме каля мачты сотавай сувязі, дзе жыў памерлы з жонкай, пастаянна адбываліся п’янкі. Заходзілі сабутэльнікі.

У момант, калі адбылося забойства, у доме, акрамя гаспадара, знаходзіліся яшчэ тры чалавекі. Тое, што мужчына нежывы, у нядзелю раніцай заўважыла яго жонка. Яна і паведаміла пра гэта. Вышук забойцы вядзе міліцыя. Ёсць падазроны, але, па словах Рамана Фядуціка, гаварыць што-небудзь канкрэтнае пакуль рана.

Сяргей ЗЯНЬКО.