Тое, што гарыць жылы дом, а палове дзевятай раніцы заўважыў вадзіцель гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Міхаіл Шафрановіч, які скончыў сваю працоўную змену. Ён выклікаў сваіх калег.

У доме 6 на 8 метраў агнём цалкам быў знішчаны дах. Цела гаспадара знайшлі ў 9 гадзін 32 хвіліны пасля таго, як пажар патушылі, расказаў у інтэрв’ю “РГ” інжынер дзяржаўнага пажарнага нагляду Сяргей Палітыка. Ад чаго загарэўся дом, высвятляе пракуратура. Папярэдняя прычына пажару – няспраўнасць печы.

Па словах Сяргея Палітыкі, старшыня мясцовага сельсавета расказваў, што напярэдадні вечарам бачыў нецвярозага гаспадара дома, які папрасіў суседзяў занесці яго ў дом, каб не замерзнуць. Суседзі расказвалі таксама, што мужчына жыў адзін. Злоўжываў спіртным і шмат курыў. Нягледзячы на гэта, падобна на тое, што прычынай пажару стала ўсё ж такі не цыгарэта.

Сяргей ЗЯНЬКО.