Інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Шапшалевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: каля шасці гадзін раніцы з-за трэшчыны ў печы пачала тлець сцяна. Ад гэтага і спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Пачуўшы яго, састарэлая гаспадыня, якая жыве адна, паспрабавала сама папярэдзіць узгаранне, але не здолела гэта зрабіць. Выклікала выратавальнікаў. Яны прыехалі і не далі агню распаўсюдзіцца.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Падобная тэма:

Выжыў дзякуючы пажарнаму апавяшчальніку