Намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: мужчына мае ў Беларусі пасведчанне на права жыхарства. У сваім доме на пачатку студзеня ён пасяліў траіх сваіх знаёмых, таксама грамадзян Грузіі, якія не зарэгістраваныя ў нашай краіне.

Участковы інспектар склаў на гасцей з паўднёвай краіны тры адміністрацыйныя пратаколы. Паводле гэтых дакументаў, яны павінны былі заплаціць штрафы за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі. Замест гэтага гаспадар дома 7 студзеня пазваніў міліцыянерам і запрасіў іх да сябе ў Партызанскі.

Па словах Андрэя Дударчыка, за тое, каб супрацоўнікі міліцыі не прыцягвалі яго знаёмых да адміністрацыйнай адказнасці, гаспадар дома прапанаваў ім спачатку барана, а калі яны адмовіліся, спрабаваў даць хабар – 200 тысяч рублёў. Сума – меншая за памер штрафаў. Міліцыянеры грошай не ўзялі.

Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкулах “Замах на злачынства” і “Дача хабару”. Грамадзяніну Грузіі, азербайджанцу па нацыянальнасці, па беларускім заканадаўстве пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей ЗЯНЬКО.