Нашы мытнікі ўдзельнічалі ў асабова-камандных спаборніцтвах мытных органаў Беларусі па лыжных гонках, якія прайшлі ў Віцебску 3-5 лютага.

Галоўны інспектар аддзела кадраў Алена Калыбіна расказала “РГ”, што з 14 каманд-удзельніц ашмянцы занялі агульнакаманднае сёмае месца. Лепш за ўсіх сваіх калег у асабовых спаборніцтвах выступіў намеснік начальніка ашмянскай мытні Сяргей Собалеў. Ён заняў прызавое трэцяе месца.

Сяргей ЗЯНЬКО.