У лесе, што каля вёскі Куцькі Асіпавіцкага сельсавета, у аўторак, 9 лютага, супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі знайшлі самагонны апарат і 400 літраў брагі.
І апарат, і брагу міліцыянеры знішчылі. Па словах намесніка начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэя Дударчыка, 400 літраў брагі – сярэдняя колькасць, якую звычайна знаходзяць міліцыянеры. Гаспадар менавіта гэтай знаходкі пакуль невядомы. Праводзіцца праверка.

Сяргей ЗЯНЬКО.