Сорак метраў меднага кабелю ўкраў невядомы злодзей у ноч на 29 студзеня з пад’ёмнага крана, што стаяў у райцэнтры на вуліцы Красіна.
Міліцыя 4 лютага па факце крадзяжу ўзбудзіла крымінальную справу.

Паводле паведамлення начальніка аддзялення інфармацыі мінскай абласной міліцыі Аляксандра Шункевіча, кран належыць вілейскаму лясгасу. Прадпрыемству нанесеная шкода ў памеры 1 461 000 рублёў.

Аддзел інфармацыі.