Міліцыя просіць дапамагчы знайсці невядомага мужчыну, які 6 студзеня каля 19 га-дзін 35 хвілін патрабаваў у касіра абменнага пункта валюты на станцыі “Мінск-Пасажырскі” грошы і пагражаў узарваць абменнік.
Абменны пункт Міжнароднага рэзервовага банка знаходзіцца ў памяшканні чыгуначнага вакзала ў сталіцы. Праз тры хвіліны пасля здарэння касір звярнулася да супрацоўніка транспартнай міліцыі. Яна расказала, што мужчына паклаў у латок для грошай запіску з рукапісным тэкстам: “ложи валюту в лоток, вызовешь милицию – взорву”.

Акрамя запіскі, ён паклаў таксама прадмет, падобны на выбуховае прыстасаванне. Праз 30 секунд, не атрымаўшы грошы, мужчына выйшаў з вакзала. “Выбуховым прыстасаваннем” аказалася плітка шакаладу “Алёнка”, два правады і табло ад электроннага гадзінніка.

Папярэдняе расследаванне Мінскага аддзялення транспартнай міліцыі ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле “Разбой”. Камеры відэаназірання вакзала зафіксавалі знешнасць злачынцы.

Яго прыкметы: на выгляд – 40-50 гадоў, хударлявага целаскладу. Носіць вусы і акуляры ў цёмнай аправе. Быў апрануты: бардовая куртка з матэрыі сярэдняй даўжыні, цёмная шапка, цёмныя штаны і абутак. Пры сабе меў вялікі поліэтыленавы чорны пакет і чорны партфель. Магчыма, злачынца пакутуе на псіхічнае захворванне.

Міліцыя звяртаецца да грамадзян, якім што-небудзь вядома пра гэта здарэнне ці па прыкметах пазналі зламысніка. Калі ласка, пазваніце па тэлефоне 102 альбо па мабільных тэлефонах: 8(029) 614-90-17, 8(029) 667-92-31, 8(029) 761-75-25, 8(029) 269-58-21. Ананімнасць і канфідэнцыяльнасць гарантуюцца. За інфармацыю, якая дапаможа раскрыць злачынства, будзе выдадзенае грашовае ўзнагароджанне.

Аддзел інфармацыі.