У кватэры пацярпелай у Маладзечне на вуліцы Маўчанскага пасля сумеснай п’янкі мужчына пабіў гаспадыню і забраў у яе дублёнку, мабільны тэлефон “Самсунг” і 100 тысяч рублёў.

Па інфармацыі начальніка дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігара Шупенкі, праз 10 хвілін пасля здарэння рабаўніка на вуліцы Маркава затрымалі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Цяпер злачынца ў ізалятары.

 Сяргей ЗЯНЬКО.