Першынство раёна па міні-футболе сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прайшло 9-11 лютага ў спартзале політэхнічнага каледжа. Гаспадары пляцоўкі занялі першае месца.
Па словах кіраўніка фізвыхавання політэхнічнага каледжа Алега Рыжэвіча, у спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць камандаў. Гаспадары выйгралі ўсе свае матчы і са стопрацэнтным вынікам набраных ачкоў сталі першымі. На другім месцы закончылі выступленне навучэнцы прафесійна-тэхнічнага каледжа. У апошняй гульні яны пацярпелі адзінае паражэнне ад палітэхнікаў з лікам 0:4.

Трэцімі сталі футбалісты гандлёва-эканамічнага каледжа, чацвертымі – медыцынскага каледжа. Пятае месца заняла каманда прафесійна-тэхнічнага ліцэя. Апошняе, шостае месца, у хлопцаў з музвучылішча.

Сяргей ЗЯНЬКО.