Раённая міліцыя падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў раскрыла крадзяжы курэй у вёсцы Зарачанская Мясоцкага сельсавета, здзейсненых у снежні мінулага года.

Аператыўнікі высветлілі, што 11 снежня раней судзімы за крадзяжы 34-гадовы жыхар Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці з незамкнёнага хлява на прыватным падворку 61-гадовай пенсіянеркі выкраў шэсць курэй на суму 150 тысяч рублёў.

Ён жа 25 снежня выцягнуў сем курэй з хлява 45-гадовай жыхаркі гэтай жа вёскі. За злачынствы мужчыну арыштавалі. Крымінальныя справы ўзбуджаныя па абодвух злачынствах.

Сяргей ЗЯНЬКО.