Пяць школьнікаў ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў аспрэчаць званне “Містэр Вілейка” на аднайменным конкурсе, які пройдзе 23 лютага ў Палацы культуры.
Па словах метадыста палаца Жанны Барткевіч, пяць школ горада вылучаць на мерапрыемства па адным сваім вучні. Хлопцы паспрачаюцца ў намінацыях “Візітка”, “Творчы конкурс”, “Ваенная справа” і “Што б я зрабіў для роднага горада”. Пачатак – у 18.30.

Сяргей ЗЯНЬКО.