У вёсцы Навасёлкі-1 Алёхнавіцкага сельсавета ноччу 17 лютага ў сваім доме згарэў 60-гадовы пенсіянер.
Інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова расказала “РГ”, што выратавальнікам позна паведамілі пра пажар. Калі яны прыехалі на месца, ад дома застаўся толькі падмурак. Па словах суседзяў, гаспадар дома злоўжываў спіртным, курыў у ложку. Перад гэтым ужо тройчы суседзі выносілі яго з дому, калі загаралася пасцель.

Сяргей ЗЯНЬКО.